• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.02.2019 | Навіны "Будзьма!"

Пашыраем кола сяброў з “Будзьма беларусамі!” і “Саюзам беларускіх пісьменнікаў”

Люты нам прынес не толькі адлігу і пах вясны, але і новыя імпрэзы, новых сяброў.

Так, 2 лютага ў галерэі мастацтваў г. Бяроза адбылася знакавая падзея – адкрыццё пастаяннай літаратурнай экспазіцыі “Вытокі літаратурнага майстэрства”. Бярозаўская зямля шчодрая на таленты. Адна толькі вёска Сялец, у якой нарадзіўся Алесь Разанаў, дала беларускай культуры і драматурга Міколу Арахоўскага і пісьменніка Віктара Супрунчука і краяведа Міколу Пейгана. Вось такая бярозаўская анамалія!

Значны ўнёсак не толькі ў нацыянальную, але і сусветную культуру ўклалі лаўрэаты нацыянальных і еўрапейскіх прэмій Алесь Разанаў і Ніна Мацяш. Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч таксама напачатку сваёй журналістскай дзейнасці працавала ў раённай газеце “Маяк камунізма”. Аматарам літаратуры добра вядомы імёны Раісы Баравіковай і Зінаіды Дудзюк, Віктара Супрунчука і Васіля Сахарчука, Сяргея Амельчука і Валянціны Осіпавай. На стэндах былі творы і мясцовых літаратараў: Маргарыты Гаравой і Марыі Стэфанавай, Алены Ўсцілоўскай і іншых маладых творцаў, якія яшчэ знаходзяцца ў натхнёным палёце да сваіх вяршыняў.

На літаратурнай экспазіцыі прадстаўлена творчая дзейнасць вядомых беларускіх журналістаў, якія нарадзіліся на Бярозаўшчыне. Сярод іх імёны Андрэя Юдчыца, які доўгі час быў рэдактарам “Народнай газеты”, Анатоля Казловіча – карэспандэнта і пісьменніка-публіцыста, аўтара шматлікіх кніг і дакументальных кінастужак.

Не абдзялілі ўвагай і летапісцаў роднага краю: на стэндах прадстаўлены творы Міколы Пейгана, Міколы Жуковіча, Яўгена Сялені, заслужанага дзеяча культуры БССР Міхаіла Шыманскага і іншых мясцовых краяведаў.

На ўрачыстае адкрыццё літаратурнай выставы сабралася каля сотні гасцей. Было шмат навучэнцаў мясцовых школ. Прыехалі родзічы і сябры дзеячаў культурнага мастацтва. Нягледзечы на вялікую занятасць, на запрашэнні землякоў заўсёды шчыра адклікаецца Алесь Разанаў, які ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на імпрэзе. Алесь Сцяпанавіч падзяліўся ўспамінамі пра начатак сваёй творчай дзейнасці ў літаратурным аб’яднанні “Крыніца”, падарыў музею новыя кнігі.

Кампанію “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў на свяце творчага Слова прадстаўляла намеснік абласнога аддзялення СБП Валянціна Осіпава. Яна павіншавала ўсіх прыхільнікаў нацыянальнай культуры са значнай падзеяй і ўручыла гасцінным гаспадарам свята памятныя сувеніры і беларускія часопісы; таксама выразіла надзею, што літаратурны куток пры галерэі мастацтваў стане кропкай прыцягнення для новых талентаў. Паэтка распавяла слухачам пра дзейнасць Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!” і запрасіла мясцовых аматараў паэзіі дасылаць свае творы на сайты часопісаў “Жырандолі”, “Дзеяслова” і “Літаратурнай Беларусі”. Потым прачытала нізку вершаў-прысвячэнняў творцам. Госці актыўна знаёміліся з экспанатамі літаратурнай экспазіцыі, дзяліліся ўражаннямі, выказвалі шчырую ўдзячнасць арганізатарам літаратурнай выставы. 

 

 

А 5 лютага ў бібліятэцы №16 адбыўся выступ тэатрыка “Лямцавая батлейка”, які ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паказаў спектакль “Мама Му паранілася”, паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр у перакладзе Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва “КОСКА”.

Як заўсёды, напачатку мы паўтарылі некаторыя беларускія словы. А потым Мама Му пайшла гуляць па лузе, спрабавала (няўдала) пераскочыць агорджу, Крумкач уявіў сябе доктарам, з’еў марозіва, але замест прынес Маме Му замарожаны шпінат. Усё скончылася добра! Дзеткі смяяліся, дапамагалі героям, узгадвалі свае ранкі і спосабы лячэння.

Напрыканцы гледачы паабяцалі ўзяць у бібліятэцы ўсе кніжкі з серыі пра Маму Му. 

 

 

Гэтым жа днём у мінскай гімназіі № 40 адбыўся незвычайны ўрок беларускай літаратуры. Правесці яго да навучэнцаў 7-х і 11-х класаў запрасілі барда, пісьменніка, перакладчыка, навукоўца Сержа Мінскевіча. Урок быў прымеркаваны да тыдня беларускай мовы і літаратуры і праходзіў у цудоўнай аўдыторыі імя Янкі Лучыны. Спачатку самі вучні пазнаёмілі сваіх калег з творчасцю і працай госця. Спадар Серж распавёў пра беларускую літаратуру канца ХХ – пачатку ХХІ ст. А затым прапанаваў вучням … адправіцца ў паход. Безумоўна, паход уяўны – адчуць сябе вандроўнікам дапамагалі турысцкія песні госця. Гучалі спевы пра падарожжа, прывал, лясное вогнішча, зоры над кацялком з булёнам… Імпрэза праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Напрыканцы яе – гімназісты і госць зрабілі на памяць пра цёплую сустрэчу агульнае фота. 

 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

Галубка з яго тэатральнымі «галубянятамі» абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу....

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип