Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў

09.12.2023 Тэатр

16 і 17 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля «Забалоцце» ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Яўгенія Карняга, піша reform.by. Гэта завяршальная частка з трылогіі «Песень у адной дзеі» пасля слынных спектакляў «Шлях з ветрам» і «Пачупкі».


«Аснова спектакля „Забалоцце“ — рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду, — даецца ў анатацыі да прэм’еры. — „Забалоцце“ — назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе».


Фота: rtbd.by.

Яўген Карняг робіць пастаноўку разам з мастачкай Таццянай Нерсісян і кампазітаркай Кацяй Аверкавай. Гэта далёка не першая сумесная праца каманды — толькі нядаўна трыа выпусціла спектаклі «Разумны сабачка Соня» і «Прададзены смех» у Беларускім дзяржаўным лялечным тэатры. Тэатральнымі хітамі ў РТБД з’яўляюцца такія пастаноўкі аднадумцаў як «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі».

Акцёрскі склад у новым спектаклі такі: Галіна Чарнабаева, Людміла Сідаркевіч, Дзяніс Аўхарэнка, Максім Брагінец, Вераніка Буслаева, Гражына Быкава, Уладзіслаў Віленчыц, Юлія Гружэўская, Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курань, Юлія Лазоўская, Ганна Лебедзева, Аляксандра Ніканенка, Ганна Семяняка.

Пасля 16 і 17 снежня ў гэтым годзе «Забалоцце» можна будзе паглядзець 26 снежня. Наступныя паказы адбудуцца ўжо ў 2024 годзе.