• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.01.2023 | Грамадства Беларусы свету

Вельмі добраму і важнаму для Беларусі чалавеку патрэбная ваша дапамога, пачытайце

Воля Дземка — мінчанка, якая жыве ў ЗША, стварыла фолк-гурт, зняла фільм пра народныя беларускія песні, за 10 гадоў сабрала цудоўную калекцыю народнага адзення. Апошнія некалькі гадоў Воля змагаецца з рэдкім імунным захворваннем. Мы вельмі жадаем падтрымаць нашу гераіню, піша CityDog.io.


Хто такая Воля Дземка

95.jpeg

Воля Дземка вырасла ў раёне сталічнай плошчы Незалежнасці: навучальны год з гурткамі, мастацкай і музычнай школай, лета — у вёсцы ў бабулі на Палессі.

У 17 гадоў дзяўчына выпадкова патрапіла ў Чырвоны касцёл на канцэрт культавага фолк-гурта «Гуда». Гэты выпадак змяніў яе жыццё — Воля закахалася ў беларускі фальклор.

Пасля эміграцыі ў ЗША Воля вывучылася на прадзюсарку, а ў якасці навучальнага задання зрабіла фільм пра беларускі фальклор для англамоўнага гледача. Сцэнар фільма «Песні старой Еўропы» адразу пісаўся па-ангельску. Грошы на здымкі дзяўчына збірала з дапамогай краўдфандынгу, а яшчэ ўзяла крэдыт — і проста выплочвала яго са сваіх зберажэнняў.



І самы прыгожы твор Волі — цудоўныя каталогі беларускіх строяў.

96.jpeg

97.jpeg

Першую кашулю дзяўчына знайшла на eBay, потым яшчэ адну на барахолцы, потым спадніцу, затым фартух — за дзесяць гадоў Воля сабрала больш за 80 адзінак адзення. Пасля выхаду каталогаў (іх, дарэчы, можна купіць і ў Мінску) наша гераіня часта атрымлівае паведамленні аб тым, што хтосьці знайшоў убор сваёй бабулі і зараз яго беражліва захоўвае. Яна прызнаецца, што такі фідбэк яе вельмі падтрымлівае і натхняе.

Чытайце яшчэ: Воля Дземка: «Чым больш якарочкаў беларускасці, за якія можна зачапіцца, тым больш шансаў напомніць самім сабе і свету: мы беларусы, мы ёсць»

Што здарылася з Воляй?

Вось што распавялі CityDog.io сябры Волі: «3 гады таму Волі быў пастаўлены дыягназ вельмі рэдкага імуннага захворвання. Хвароба не адступае, рэмісія не прыйшла, а стан пагаршаецца. Ёсць працэдуры, якія не пакрываюцца страхоўкай. На гэта і быў арганізаваны збор.

Просім вас падтрымаць нашу сапраўдную самаадданую беларусачку, якая заўсёды спяшаецца дапамагчы іншым і робіць усё для дапамогі беларускім пратэстоўцам са сферы культуры, дапамагае ўкраінскай суполцы і ўвесь час падтрымлівае ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу, магчымымі ёй спосабамі».

Як дапамагчы Волі?

Збор у падтрымку Волі быў арганізаваны яшчэ ў траўні мінулага года. Цяпер дзяўчына праходзіць хіміятэрапію, і дапамога актуальная як ніколі.

На сёння да канца збору не хапае каля 3 тысяч долараў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип