• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2018 | Гісторыя

Патрэбныя змены закона аб рэабілітацыі ахвяр палітрэпрэсій

Прайшло больш за 80 гадоў з часоў масавых палітрэпрэсій. Аднак дагэтуль нельга казаць, што вырашаныя ўсе пытанні з рэабілітацыяй ахвяр. У Беларусі працягваюць жыць сваякі тых, хто не быў рэабілітаваны. Многіх з іх хвалююць пытанні: ці была адмова законнай? ці аб’ектыўныя доказы віны? Аднак па законе ім адмоўлена ў праве знаёміцца з архіўнымі справамі сваіх родных.

На дадзены момант у Беларусі дзейнічае Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 1991 года №847-XII «Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гадоў у Рэспубліцы Беларусь». Згодна з ёй (п. 6), правам на азнаямленне з матэрыяламі крымінальных і адміністрацыйных спраў надзеленыя толькі рэабілітаваныя, а з іх згоды або ў выпадку смерці апошніх — іх сваякі. Такім чынам, родныя нерэабілітаваных асоб не могуць атрымаць доступ да іх архіўных спраў, якія знаходзяцца ў КДБ. Гэта пазбаўляе людзей натуральнага права не толькі ведаць лёс сваіх родных, але і ўплываць на працэс перагляду гэтых спраў і магчымай рэабілітацыі. Нават калі адбываюцца суды па пераглядзе справы нерэабілітаваных, сваякоў толькі абмежавана знаёмяць з матэрыяламі.

Гэтыя заканадаўчыя абмежаванні відавочна састарэлі. І перад заканадаўцамі трэба ставіць пытанне аб іх адмене.

 

Двайныя агенты

Сярод нерэабілітаваных, напрыклад, шмат тых, каго савецкія органы абвінавацілі ў супрацоўніцтве з немцамі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Аднак ёсць несумненныя доказы, што многія беларусы служылі ў паліцыі па заданні партызан. Гісторыкі сцвярджаюць, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі каля 374 000 мясцовых партызан. І ўсім ім трэба было мець свае вочы і вушы, сваіх прадстаўнікоў у акупацыйных органах. Таму партызаны нярэдка накіроўвалі людзей на пасады старастаў ці паліцаяў. Але паколькі гэта патрабавала надзвычайнай сакрэтнасці, ведалі пра тое адзінкі. Калі сведкі гінулі ў баі, калі падчас баявых дзеянняў архівы партызанскіх брыгад губляліся або знішчаліся, даказаць штосьці было вельмі складана. Часта стаўленікаў партызан расстрэльвалі свае ж, якія проста не ведалі пра заданне. З гэтай нагоды ў Нацыянальным архіве ёсць выказванне самога кіраўніка партызанскага штаба, сакратара ЦК КП(б) П. Панамарэнкі падчас бюро ЦК у верасні 1944 г.: «У нас на поўдні, на Палессі, страшна кепска абышліся з такімі людзьмі. Партызанскія атрады запоўнілі ўсе паліцэйскія пасады сваімі людзьмі. Па форме атрымліваецца — нямецкія стаўленікі, а па сутнасці — гэта людзі, якія працуюць на нас, прычым некаторыя з іх малілі — не пасылайце, таму што ты пасылаеш, а іншыя не ведаюць».

Калі нямецкая разведка вылічвала такіх двайных агентаў, іх расстрэльвалі ці адпраўлялі ў канцлагеры. Але нават факт знаходжання ў канцлагеры не заўсёды служыў доказам невінаватасці «паліцая» для савецкіх органаў правасуддзя. У беларускай гісторыі ВАВ такіх прыкладаў тысячы. Гэтая тэма сістэмна не вывучана і патрабуе правядзення асобнай навукова-даследчай працы. Змена заканадаўства таксама можа даць штуршок да яе вывучэння.

Ганна Кручкова

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип