• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.03.2022 | Гісторыя

Як князь Патрык здолеў абараніць Гродна ад смяротнай небяспекі

Сёння, як і ў іншыя гады, амаль ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Святога Патрыка — нябеснага абаронцы Ірландыі. Менавіта яму прыпісваецца хрост зялёнай зямлі Эйры, а легенды сцвярджаюць, што ён не толькі хрысціў ірландцаў, але і прагнаў з выспы ўсіх змей. Што цікава — змей у Ірландыі дагэтуль няма. У беларускай гісторыі таксама ёсць свой Патрык, якога можна назваць абаронцам роднай зямлі, толькі ўжо не нябесным, а цалкам зямным.


Гарадзенскі князь Патрык, імя якога ў гістарычных крыніцах згадваецца і на хрысціянскі манер Патрык-Патрыкей, і на літоўскі-паганскі Потырг-Пацірг. У 13-14 стагоддзях Горадня была фарпостам Вялікага княства Літоўскага на мяжы з Тэўтонскім ордэнам. Крыжакі неаднаразова атакавалі горад. Так адбылося і ў 1363 годзе, калі тэўтонцы зладзілі два паходы на Літву.

000.jpg
Гродна ў 14 ст.

Адзін з такіх паходаў быў у кірунку Горадні. У «ваеннай спецаперацыі» прымалі ўдзел англійскія і шатландскія рыцары. Горад апынуўся ў смяротнай небяспецы. Патыргу-Патрыку даводзілася шмат разоў бараніць родныя зямлі са зброяй у руках, але гэтым разам ён пайшоў на хітрасць. Князь загадаў адкрыць гарадскую браму і разам з месцічамі выйшаў насустрач крыжакам з хрысціянскімі крыжамі, хлебам і соллю. Саюзнікі крыжакоў ішлі ваяваць супраць язычнікаў і не чакалі пабачыць тут вернікаў хрысціянскай царквы. Яны абурыліся падманам тэўтонцаў і павярнулі прэч.

001.jpg
Кейстут

Але меркаваны бацька Патрыка — Кейстут не ацаніў такой кемлівасці і адправіў князя на ўсходнія межы ВКЛ, нягледзячы на тое, што горад атрымаў перадышку ад спусташальных паходаў крыжакоў. Але магчыма, справа была не ў крыўдзе за паганскую веру продкаў. Хроніка Вартберга ўзгадвае, што сын Кейстута прыбыў са сваімі васаламі ў Кёнігсберг, дзе атрымаў хрост і новае імя Генрых. Імператар надаў яму герцагскі тытул, а нямецкія госці даслалі шмат каштоўных падарункаў. Хроніка не называе імя гэтага князя, але можна зрабіць здагадку, што гэта быў Потырг. А такі выпадак цалкам цягне на тое, што зараз называецца «дзяржаўная здрада».

003.jpg
Праваслаўная ікона са Святым Патрыкам

Вернемся да ірландскага Патрыка. Ці ведалі вы, што гэты святы шануецца не толькі каталікамі, але і праваслаўнымі? Яго шанавалі ў асобных абшчынах, а ў 2017 годзе сінод Рускай праваслаўнай царквы ўключыў яго імя ў месяцаслоў разам з шэрагам старадаўніх хрысціянскіх святых Захаду як «свяціцеля Патрыкія, асветніка Ірландыі».

004.jpg
Асвячэнне храма ў гонар Свяціцеля Патрыкія, асветніка зямлі ірландскай у Веснава

А ў 2021 годзе ў вёсцы Вяснова Глускага раёна на тэрыторыі дома-інтэрната дзяцей-інвалідаў асвяцілі храм у гонар свяціцеля Патрыкія ірландскага.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 31.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 31.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 31.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 31.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 31.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 31.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип