• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
18.06.2014 | Навіны "Будзьма!" Байнэт

“Патрыёт” запусціў першы беларускамоўны сайт байцоўскага клуба ў краіне

Рэсурс patriotgym.by створаны ў партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

“Розныя версіі інтэрнэт-сайтаў мы мелі і раней. Гэта былі хутчэй аматарскія старонкі, якія рабілі нашыя вучні. Але новы сайт цяпер можна паказваць і беларусам, і замежнікам, — дзеліцца ўражаннямі заснавальнік і галоўны трэнер клуба “Патрыёт”Дзмітрый Пясецкі. — Мы ўжо прадэманстравалі новую старонку калегам з ЗША і Тайланду. Тое, што атрымалася, нас вельмі цешыць”.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” плённа супрацоўнічае з беларускімі тайбаксёрамі не ўпершыню.

“Некалькі беларускіх файтараў сусветнага ўзроўню трапілі ў наш анлайн-праект “Байцоўскі ген”, — згадвае каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская. — І калі мы рыхтавалі ролікі “Культура паляпшае жыццё”, нават сумневу не было, каб запрасіць героем аднаго з гэтых ролікаў Віталя Гуркова. Вельмі плённым атрымалася супрацоўніцтва па стварэнні маек, у якіх нацыянальная зборная па муай-тай выправілася на чэмпіянат Еўропы ў Лісабон, дзе, дарэчы, беларусы занялі першае агульнакаманднае месца. Усе гэтыя мерапрыемствы выклікалі станоўчы рэзананс у грамадстве. Так мы яшчэ раз упэўніліся, што спорт — важная, перспектыўная частка сучаснай беларускай культуры, і з задавальненнем працягнулі супрацу: зрабілі сайт для байцоўскага клуба “Патрыёт”, які мае міжнародную вядомасць. Паколькі старонка беларускамоўная, на першым месцы стаяла пытанне якасці. Мы звярнуліся ў арт-студыю “PRAS”, дзе раней для нас зрабілі сайт, прысвечаны Цмоку. І мы ўсцешаныя, што новая інтэрнэт-старонка спадабалася самім спартоўцам. Спадзяемся, яна спадабаецца і карыстальнікам”.

patr1

Нагадаем, што байцоўскі клуб “Патрыёт” добра вядомы ў байцоўскім свеце. Два мясцовыя выхаванцы маюць званне “Заслужаны майстар спорту Беларусі”. Тут трэніруюцца шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Дзяніс Ганчаронак, зорка кікбоксінга і К-1 Забіт Самедаў. І, натуральна, чэмпіён свету сярод прафесіяналаў Віталь Гуркоў, які першым з беларускіх спартсменаў публічна прамовіў па тэлебачанні на роднай мове.

Як падкрэсліваюць у “Патрыёце”, дзякуючы новаму сайту тут плануюць прыцягнуць у клуб як мага больш таленавітых дзяцей, якія падтрымаюць байцоўскія традыцыі старэйшых калег. Таксама у клубе разлічваюць на тое, што прыклад беларускамоўнага сайта натхніць іншыя спартовыя арганізацыі актыўна карыстацца роднай мовай. Бо як інакш выхоўваць у беларусах патрыятызм і адданасць сваёй краіне!

Прэс-служба ГКК “Будзьма беларусамі!”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча

Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows

У карыстальнікаў Windows з’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы, піша Reform.by.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien.  Мясцовыя жыхаркі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?
    Музыка
    Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    Грамадства
    З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    Культура Грамадства
    У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»
    Грамадства Адукацыя
    Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    Грамадства
    Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства Гісторыя
    Паміж Арламі, але з Пагоняй: Мінск і Міншчына ў падзеях 1812 года
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Афіша

  • 12.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 12.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 12.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 12.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 12.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 12.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 12.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 12.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    • «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM