Пра з’яўленне новага віда птушак для Беларусі піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Фота ілюстрацыйнае, Imran Shah, commons.wikimedia.org
Птушка начавала ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці яшчэ 30 сакавіка 2022 года, але толькі цяпер арнітолаг Дзмітры Вінчэўскі атрымаў дэталёвую карту перамяшчэнняў арла-шуляка ад французскіх калег, якія і пазначылі гэтую птушку перадатчыкам.
Арол-шуляк (ястребиный орёл) — від з разарваным арэалам і гняздуе пераважна ў невысокіх гарах у паўднёва-заходняй і паўночнай частках Афрыкі, у Еўропе на Пірэнейскім паўвостраве і ў некаторых краінах Міжземнамор’я, у Паўднёва-Усходняй Азіі і ад Аравійскага паўвострава да Афганістана, Пакістана і Індыі, а таксама ад Індакітая да паўднёвай часткі Кітаю і на Зондскім архіпелагу.
Калі Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіць гэтую рэгістрацыю віду, арол-шуляк стане 342-м відам для нашай краіны.
Больш інфармацыі пра рэгістрацыю новага віду тут.