Размова з Паўлам Касцюкевічам: новы выпуск «Кантэксту»

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.



У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з празаікам, перакладчыкам, кнігаром Паўлам Касцюкевічам.

Павал Касцюкевіч — празаік, перакладчык. Нарадзіўся 24 мая 1979 г. у Мінску; скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжу; аўтар кніг «Душпастарскія спатканні для дачнікаў» (2008), «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2011), «Блог Усяслава Чарадзея» (2013) і перакладчык кніг «Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам» Этгара Керэта (2007), «Чалавек, які скраў Сцяну Плачу» (зборнік ізраільскіх апавяданняў), «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак» Курта Вонэгута (2010), «План Бабарозы» (2016) і інш.

У сакавіку 2012 г. стаў першым лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца за зборнік апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», якая была прызнаная найлепшай кнігай прозы 2011 г.

Будзьце ў «Кантэксце» і падпісвайцеся на канал!

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»