Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус даслаў ліст на волю, піша @symbalby.
«У меня ўсе добра, трымаюся бадзёра. Гледзячы на тыя падзеі, якія адбываюцца вакол, разумею, што ізаляцыя ў турме выратоўвае шмат маіх нервовых клетак. Ну і наогул трэба нагадаць, што Валадарка — гэта адно з нешматлікых месцаў, якое вытрымала ўсе войны і беды, якія праходзілі праз горад Мінск за апошнія 200 гадоў, як раз з моманту яе пабудовы.
Таму моцна не пережывайце за мяне, бо ў сённяшніх умовах жыхары Валадаркі — гэта моцны інтэлектуальны клуб з пэўнымі абмежаваннямі. Але жыць можна».
Нагадаем, Павел Белавус стаў падазраваемым па крымінальнай справе (342 арт., арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада мінулага года.
Напісаць ліст са словамі падтрымкі Белавусу Паўлу Мікалаевічу можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.