• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.02.2018 | Грамадства Забавы

“Паўстанцам” – 5 гадоў

28 лютага спаўняецца пяць гадоў, як на свет з’явілася першая беларуская настольная гульня “Паўстанцы”. Тады, у 2013 годзе, яна зрабілася сапраўдным вынаходніцтвам і задала добрую хвалю з’яўлення шэрагу новых беларускіх настольных гульняў. Які шлях прайшла гульня за пяць гадоў і які яе далейшы лёс – на гэтыя пытанні мы пагутарылі з яе аўтарам Антонам Янкоўскім.


 

– Антон, давайце ўспомнім, як пяць гадоў таму з’явілася гульня, якія першыя ўражанні былі ад яе выпуску.

– Уражанні станоўчыя, бо на прэзентацыях і ў Гародні, і ў Мінску збіралася вялікая колькасць людзей. Беларусы сустрэлі гульню вельмі цёпла. Нам гэта было асабліва прыемна, бо ідэя, якая ўзнікла з жарту і жадання зрабіць нешта адметна беларускае, вылілася ў паспяховы праект. Вельмі было прыемна, што да “Паўстанцаў” адчувалася цікавасць як з боку моладзі, так і з боку старэйшага пакалення.

– Чаму была такая цікавасць, як лічыце?

– Па-першае, гэта было нешта новае. Прынамсі, да нас настолак на беларускай мове яшчэ ніхто не ствараў. Па-другое, вельмі добра была выбраная тэма гульні, ці, як модна казаць у коле настольшчыкаў, добра падабраны сэтынг. Паўстанне 1863 года – адметная дата ў гісторыі нашай краіны. Тут было многа патрыятызму, але таксама і “здрадніцтва”, што стала галоўным у нашай гульні. У 2013 годзе мы трапілі ў вельмі пазітыўную хвалю з нашым праектам.

– Ведаю, што гэтая гульня стала знакавай асабіста для вас. Раскажыце, што адбывалася ў вашым жыцці ў той час.

– Сапраўды знакавая, калі так можна сказаць. “Паўстанцы” задалі кірунак новаму этапу ў нашым жыцці, якое мы з жонкай з таго часу звязалі з настольнымі гульнямі. Натхнёныя паспяховым праектам, мы адкрылі ў Гародні краму настолак, арганізавалі свой фестываль, а цяпер зноў вярнуліся да стварэння ўласных праектаў. Цягам апошніх гадоў з камандай сяброў мы выпусцілі некалі новых цікавых настольных гульняў і не збіраемся на гэтым спыняцца.

– Ведаю, што тыраж “Паўстанцаў” даўно скончыўся. Які лёс далей чакае гульню?

– Гульню чакае перавыданне. Сёлета выйдзе новы тыраж “Паўстанцаў”, дзе яны будуць абноўленыя і аздобленыя цікавымі дадаткамі. Чакаецца новы дызайн, новы фармат картак і каробкі. Мы стварылі да гульні дадатак “Зброя-Праклён”, які зробіць яе больш дынамічнай. Будзем вельмі намагацца, каб абноўленых “Паўстанцаў” аматары настольных гульняў і беларускай гісторыі пабачылі да канца вясны. Нецярплівым хочам нагадаць, што за развіццём праекта можна сачыць у сацыяльных сетках.

– Вы казалі, што рыхтуеце новыя праекты. Ці можаце падзяліцца, што гэта будзе?

– Мы плануем выдаць некалькі простых і вясёлых гульняў – драўляных і картачных. Самае цікавае, чым хацелася б пахваліцца, – гэта тое, што акрамя “Паўстанцаў” мы рыхтуем яшчэ цэлыя два гістарычныя праекты. Пакуль яны на стадыі распрацоўкі і тэставання, пошуку дызайну. Нават іх назвы яшчэ канчаткова не зацверджаныя, але ўжо цяпер скажам, што вельмі многа ўвагі надаем гэтым праектам. Гэта будуць гульні, звязаныя з найбольш важнымі датамі беларускай гісторыі, а таксама з друкарствам.

– І апошняе пытанне: за гэтыя пяць гадоў пэўна здаралася шмат цікавых гісторый, звязаных з вашымі “Паўстанцамі”. Ці можаце што-небудзь успомніць?

– Так, канечне, было вельмі многа цікавых сітуацый, асабліва ў час гульняў. Так, напрыклад, у Мінску на прэзентацыі “Паўстанцаў” першым “павесілі” Каліноўскага, бо гулец, які атрымаў картку гэтага персанажа, размаўляў па-руску. А таксама мы з жонкай заўсёды згадваем гісторыю, як пяць гадоў таму напярэдадні ўласнага вяселля ўсе сабраныя на яго грошы аддалі на выданне нашай першай гульні. Гэта была даволі сур’ёзная авантура, але пасля таго як усё атрымалася, дакладна ведаем (і іншым можам параіць): калі вы ўпэўненыя ў сваёй справе – рызыкуйце, таму што гэта таго каштуе.

 

a4games.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип