• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.03.2018 | Гісторыя Літаратура

Паўстанне-1794 па-віленску: карты, грошы і адна гармата

Апошняе паседжанне “Цэху жывой гісторыі” ў бары Beer&Wine на Кульман, 9 у Мінску было прысвечанае эпізодам паўстання Касцюшкі ў ВКЛ. Дзяжурным па цэху выступіў пісьменнік Андрэй Лютых, галоўны знаўца эпохі паўстання 1794 года ў Беларусі.

Андрэй Лютых

Андрэй Лютых

Падчас паседжання цэху спадар Андрэй прэзентаваў сваю новую кнігу “Бітва пад Вострай Брамай”, прысвечаную падзеям 1794 года ў Вільні. Для сённяшняга чытача, відаць, нязвыклая ўжо сама форма вялікага гістарычнага рамана ў стылі Сянкевіча альбо Скота. У дадатак аўтар абраў для свайго твора рускую мову, каб дайсці да большай колькасці не заангажаваных у “нацыянальную тусоўку” чытачоў. Чаму б і не?

Акрамя мастацкай лініі раман перапоўнены гістарычнымі сведчаннямі, выкладзенымі ў літаратурнай форме. Давайце спынімся на некаторых з іх, сабраўшы самае цікавае ў топ-7 фактаў.

в печать_новый размер

Невядомая вайна-1792 і “Кацярына, введзі вайска!”

Ці не кожны беларус ведае пра паўстанне-1794, а што наконт вайны з Расіяй у 1792-м? Паводле аўтара, той канфлікт можа па праве лічыцца чарговай “невядомай вайной” у нашай гісторыі. Запалкай паслужыла Канстытуцыя 3 мая, прынятая ў Варшаве, якая была ўспрынятая ў Пецярбургу як “дзяржаўны пераварот”. Кацярына ўжо лічыла Рэч Паспалітую цалкам падкантрольнай тэрыторыяй, таму не ўзгодненыя з ёй прававыя акты трактаваліся як “здрада”.

Што далей? Таргавіцкая канфедэрацыя, іншымі словамі, блок з магнатаў і шляхты, які стаяў на прарасійскіх пазіцыях, атрымаў з Расіі сігнал “Паехалі!”. Тыя не доўга думаючы папрасілі ў Кацярыны… ваеннай дапамогі, фактычна заклікаўшы чужынскае войска для вырашэння ўнутрыдзяржаўных пытанняў.

Расійскае войска ў складзе 96 тысяч чалавек перайшло мяжу, але Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, загадаў спыніць супраціў, атрымаўшы ад Кацярыны “асабістыя гарантыі”… Так вайна 1792 года, кароткая, але не бяскроўная, сталася траўмай і ўдарам найперш па гонары патрыятычнай шляхты, якая  адчула, што такое здрада на найвышэйшым узроўні. Гэтая ж вайна запусціла механізм паўстання, якое палыхнула праз два гады.

Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка

1794-ы і “Ліцвінская вясна”

Падзеі ў этнічнай Польшчы ў красавіку 1794-га сталі найперш маральнымі перамогамі і закрыццём гештальту 1792 года. Гэта тычыцца і легендарнай бітвы пад Рацлавіцамі, калі загарэлася зорка Тадэвуша Касцюшкі, і вулічных баёў у Варшаве: найбольш зацятае супрацьстаянне ішло на Мядовай, дзе месцілася пасольства Расіі (кроў лілася два дні, але сам пасол усё ж такі ўцёк).

Цікава, што Вільня перайшла пад законную  ўладу паўстанцаў… без крыві. Яшчэ 16 красавіка там было абвешчанае аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага, што пазней выклікала фантан эмоцыяў як у Пецярбургу, так і у Варшаве (адсюль пазнейшыя інтрыгі супраць “ліцвінскіх сепаратыстаў”, якія не хацелі “адзінай Польшчы”).

Бітва пад Рацлавіцамі. 4 красавіка 1794

Бітва пад Рацлавіцамі. 4 красавіка 1794

Якуб Ясінскі – радыкал, якабінец і карцёжнік

Дык чаму паўстанне ў Вільні на першым этапе прайшло без крыві? Проста Якуб Ясінскі, які арганізоўваў працэс на месцы, добра гуляў у карты і шахматы – вось і расклаў партыю. Што гэта быў за чалавек? У СССР такіх, як ён, называлі “палымянымі рэвалюцыянерамі”, для тагачасных апанентаў з Варшавы ён быў “радыкалам-якабінцам”, а вось у корчмах ды гульнявых дамах Вільні яго ведалі як прыўкраснага карцёжніка. Дарэчы, карты для Ясінскага былі не толькі развагай, але яшчэ і актам патрыятызму. Так, у рускіх афіцэраў ён выйграваў грошы, якія пасля здаваў у паўстанцкую касу (ну, можа, не ўсё дарэшты, але здаваў).

Якуб Ясінскі

Якуб Ясінскі

Вешаць здрадніка прывезлі ў карэце, выйгранай у карты

Наогул, у Вільні на той час знаходзілася каля 2300 расійскіх вайскоўцаў. Гаўптвахта месцілася каля касцёла св. Казіміра (дзве роты пад ружжом, 50 артылерыстаў, 2 гарматы). Сімвалічнымі нервовымі вузламі, якія адразу ж паралізавалі паўстанцы, можна лічыць кватэры каменданта Арсеннева і “вялікага гетмана ВКЛ” Шымана Касакоўскага.

На асобе апошняга варта спыніцца асобна. Гэта шляхціц і былы кадравы вайсковец Рэчы Паспалітай, які… перайшоў на бок Расіі. Самае крыўднае, што ён яшчэ і прысабечыў гетманскі тытул, таму можа лічыцца апошнім “вялікім гетманам ВКЛ”. Пра тое, які гэта быў гетман, можна меркаваць з абставінаў ягонай гібелі: Касакоўскага паўстанцы вылавілі ў халаце на паддашшы ягонай камяніцы і ў такім выглядзе прывезлі на пляц, каб павесіць на ліхтары. Іронія яшчэ і ў тым, што карэта, на якой везлі гетмана, таксама была выйграная Ясінскім у карты.

Трагікамічная смерць “гетмана” зрабілася выразным рубіконам, пасля якога ў Ясінскага і паўстанцаў не было шляху назад. Так, рускія праспалі паўстанне ў прамым сэнсе (адзін з генералаў, герой Ізмаіла, у тую красавіцкую ноч акурат цешыўся з каханкай), але з часам ачомаліся і пачалі збіраць сілы для немінучай помсты.

“Нашы Рацлавіцы”, у якіх няясна хто перамог

Ліцвінам была патрэбная перамога: свой аналаг бітвы пад Рацлавіцамі. Так 7 траўня войскі Ясінскага сутыкнуліся з рускімі пад Палянамі на Ашмяншчыне. З абодвух бакоў было прыкладна па 3 тысячы байцоў. У Ясінскага – рэгулярныя часткі і сяляне-касінеры. У Тамбоўскім палку Дзеева – казакі і “віленскія недарэзкі” (рускія, якія пазбеглі лёсу Касакоўскага). Самае цікавае, што дагэтуль цяжка сказаць, хто ж там перамог. Нібыта ў штыкавым баі часткі Ясінскага не вытрымалі і адступілі. З іншага боку, рускія не разбілі ліцвінаў ушчэнт, больш за тое, самі адступілі да Смаргоні.

Бітва сёння мала каму вядомая, за выключэннем адмыслоўцаў, але па характары і значэнні гэта фактычна “нашы Рацлавіцы”, мясцовага разліву. Дарэчы, колькасны баланс таксама супадае. Не хапае адно навуковай раскруткі і публічнага піяру.

Касінеры Касцюшкі, тагачасная выява

Касінеры Касцюшкі, тагачасная выява

“Літва партызанская” і мяцежны кампазітар

Гісторыя таго паўстання – гэта не толькі прамыя сутыкненні, але і партызанка. Напрыклад, аддзел Агінскага (таго самага, аўтара “Паланэза”), меў каля 500 байцоў і хадзіў на Валожын ды Івянец. Там шляхціц-кампазітар захапіў амаль 200 рускіх падводаў ды “навел жути” на рускую адміністрацыю ў Мінску, якая не чакала гасцей аж так хутка. Пасля, праўда, у выніку пераследу абоз быў адкінуты “як хвост у яшчаркі”, але псіхалагічны эфект застаўся.

Агінскі, дарэчы, узброіў і апрануў свой аддзел за грошы, выручаныя за…  закладзеныя каштоўныя ўпрыгожанні жонкі. Ён аказаўся не толькі здольным арганізатарам у ваеннай справе, але і смелым байцом, які сам прысутнічаў на полі бою: пад Вішневам, напрыклад, куля збіла ягоную шапку, пра што таксама ёсць згадка ў мемуарах. А ў пачатку ўсёй гісторыі з паўстаннем, што характэрна, Агінскі наогул хацеў… “зваліць” у Варшаву, але ў выніку ўсё ж вярнуўся, каб захаваць рэпутацыю і гонар.

Лагер паўстанцкіх войскаў. Вясна 1794 г

Лагер паўстанцкіх войскаў. Вясна 1794 г

Бітва пад Вострай Брамай

Улетку паўстанцкія справы на Літве і асабіста ў Ясінскага пагаршаюцца. У баі пад Соламі гіне ягоны брат, а супраць самога Якуба разрастаюцца інтрыгі ў Варшаве, якой не быў патрэбны занадта самастойны чалавек на Усходзе. У выніку яго пераводзяць на Прускі фронт, а ў Літву дасылаюць… старэнькага генерала Вільгурскага, фактычна, “дзеда”, які нічога не рабіў і не вырашаў. Захаваліся ўспаміны Агінскага з параўнаннем штаба Касцюшкі, дзе ўсё было па-спартанску, і Вільгурскага, дзе афіцэры пілі і гулялі ў карты.

Карацей кажучы, калі 18 ліпеня рускія зноўку падышлі да Вільні, горад без Ясінскага аказаўся безабаронным (Вільгурскі тым часам гуляў у карты ў Воранава). Вакол Вільні абаронцы ўжо здолелі насыпаць абарончыя валы, узяць якія рускім каштавала немалой крыві. Рускі генерал Кнорын згадвае зацятую абарону віленчукоў падчас “зачысткі” ў прадмесцях: “Бабы и жиды кидаются черепицей… отчаянно обороняются”. Калі ж нападнікі падышлі да старых гарадскіх сцен, то аб’явілі абаронцам ультыматум з прапановай капітуляцыі, але, ясна, былі пасланыя… атрымалі адмову.

Старая Вільня, сучаснае фота

Старая Вільня, сучаснае фота

На наступны дзень рускія ўдарылі з боку Вострай Брамы, святыні ўсяго Вялікага Княства. Капліца, якая месціцца ў вежы, таксама пацярпела ад гарматных стрэлаў, найбольш цяжкія баі былі менавіта тут (згадайце, як наступным разам будзеце ў Вільні!). Калі ж вароты не вытрымалі, а рускія ўсё ж прарваліся, з боку горада іх сустрэла… самотная гармата, якая і вырашыла ход бою. У той дзень рускіх усё ж выбілі, а паручнік, які кіраваў гарматай, атрымаў ад Касцюшкі пярсцёнак з надпісам: “Айчына свайму абаронцу”.

Тут апісана ўсяго некалькі эпізодаў паўстання-1794 у Літве. Хочаце дазнацца болей? Набывайце і чытайце кнігу Андрэя Лютых “Бітва пад Вострай Брамай”!

Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип