Адкрыта перадзамова на «Пашпарт вандроўніка па Беларусі»

Выдавецтва «Колоград» падрыхтавала да друку адметнае выданне — «Пашпарт вандроўніка па Беларусі», які ўяўляе сабой асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне, піша bellit.info.

«Pašpart vandroŭnika pa Bielarusi»

Унутры «дакумента» — топ-65 унікальных лакацый: замкі, сядзібы, храмы, прыродныя помнікі і іншыя выбітныя мясціны. За кожнае наведанае месца ўладальнікі «пашпарту» атрымліваюць спецыяльны штамп.

У аснове дызайну «Пашпарта вандроўніка па Беларусі» — сярэднявечныя гравюры і ілюстрацыі выкананыя беларускімі мастакамі. «Пашпарт» зроблены так, каб натхняць на вандроўкі, праходжанне квэстаў, збор прызоў, а праз гэта — адкрываць Беларусь з новага боку.

Перадзамовіць можна праз адмысловую форму.