Выдавецтва «Gutenberg Publisher» прэзентавала сваю навінку. У кнізе змешчаная паэма па-польску, яе пераклад на беларускую мову і паслямова перакладчыцы Марыі Мартысевіч, піша PENBelarus.
Як адзначаюць выдаўцы,
«аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасцю гучання, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысвяціла вывучэнню тэксту і кантэксту».
Пераклад адметны грунтоўнай працай з мовай: для таго, каб перадаць гучанне арыгіналу, у беларускую версію тэксту ўводзяцца старабеларускія, дыялектныя і размоўныя формы.
Твор дапоўнены слоўнікам архаізмаў, а таксама цікавымі гістарычнымі каментарамі.
Кнігу можна набыць тут.