Пераможцаў конкурсу лагатыпа і слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі назавуць да 1 жніўня

25.07.2022

Конкурс ладзяць Мінэканомікі, Мінінфарм і АНТ. На яго падалі больш за 400 заявак, з іх журы адабрала для разгляду больш як 200, паведамляецца на сайце Міністэрства эканомікі Беларусі.


001165_03101e392fde946a1356784f4b3e285c.jpg Фота: economy.gov.by

У Нацыянальным мастацкім музеі 22 ліпеня адбылося пасяджэнне журы конкурсу, у складзе якога — маркетолагі, прадстаўнікі дзяржорганаў, навукі, адукацыі, СМІ і бізнесу. На пасяджэнні кожны з членаў журы прадставіў свой рэйтынг «найлепшых з найлепшых». «Усе сышліся ў меркаванні, што кожная з работ — непаўторная і ўнікальная, якая мае сваю гісторыю і глыбокі сэнс», — гаворыцца на сайце Міністэрства эканомікі.

Пераможцу конкурсу, а таксама ўдзельнікаў, якія занялі 2-е і 3-е месцы, назавуць да 1 жніўня.