Перфоманс Ташы Кацубы «Ваяр любові» ў Варшаве

У сераду, 18 студзеня, беларуская мастачка Таша Кацуба прэзентуе перформанс «Ваяр любові».


photo_2023-01-16_14-01-05.jpg

«Пра што ж гэта ўсё? Пра пачуцці, якія не змяшчаюцца ў словы, але я паспрабую прагаварыць іх голасам і целам. Я ніколі не думала, што даведаюся нешта пра вайну. І так і не зразумела — ці даведалася. 68 дзён (гэта шмат ці мала?) я перажывала досвед вайны...» — кажа спадарыня Таша.

Як і многія беларусы, вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій, спадарыня Таша прыехала ў Кіеў, дзе 24 лютага 2022 года заспела пачатак вайны.

Два месяцы жыцця беларускі на вайне, у якой Беларусь бярэ ўдзел на баку агрэсара. А пасля — новая эміграцыя.

Прыходзьце ж пабачыць, якую мову знайшла мастачка для невымоўнага досведу. Пабачыць, адчуць, зразумець і раздзяліць яго.

Уваход вольны.

Дата: 18 студзеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: галерэя Promocyjna, Rynek Starego Miasta 2, Варшава