Як жыла першая гродзенская фотамадэль?

16.09.2022 Гісторыя

Антаніна Самсонава — першая гродзенская фотамадэль. Яна нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу, але калі выйшла замуж за афіцэра царскай арміі Івана Самсонава, патрапіла ў Гродна. Кароткую гісторыю яе жыцця распавядае краязнаўчы канал Hrodna 11:27.


photo_2022-09-16_10-39-21.jpg

Тут Антаніна распачала актыўную творчую і прадпрымальніцкую дзейнасць. Яна займалася дызайнам і пашывам жаночага адзення, працавала фотамадэллю, рэкламавала прадукцыю замежных фірмаў. Адзін з яе фотаздымкаў, дзе Антаніна Самсонава ў стылізаванай пад бутэльку сукенцы рэкламуе французскае шампанскае.

Чытайце яшчэ: Мануфактура, маёнтак, ваенны гарадок і сучасны мікрараён — гісторыя гарадзенскага Фолюша

Калі Антаніна выйшла замуж у другі раз, яна жыла ў раёне Новы свет — на вуліцы Мядовая. Яе муж Фон Гоерц валодаў кіёскам, у якім гандлявалі тытунём, газетамі і цукеркамі. Антаніна ўтрымлівала атэлье па пашыву жаночых сукенак.

Пасля Другой сусветнай вайны Самсонава працавала загадчыцай мастацкай майстэрні ў Гродне. Але ў хуткім часе яе арыштавалі, памылкова. Яе палічылі жонкай генерала царскай арміі Аляксандра Самсонава. На той момант ёй было каля 70 гадоў. На волю Антаніна выйшла праз год і чатыры месяцы. Яе сваякі з’ехалі з горада за мяжу, а яна засталася адна з падарваным здароўем.

Сёння сваякі першай гродзенскай фотамадэлі жывуць у Вялікабрытаніі.