Выйшаў першы альбом палескага калектыву Kaliažanki

Першы альбом палескага калектыву Kaliažanki «Узыйдзі, яснэе сонцэ» (Песенная спадчына вёскі Мачуль і яе ваколіц) ужо можна паслухаць.


Kaliažanki

Альбом быў запісаны ў 2019 і 2023 гадах у Беларусі. На ім прадстаўлены 17 традыцыйных песень з вёсак Рамель, Альшаны, Мачуль Столінскага раёна, а таксама 2 танцавальныя творы.

Паслухаць альбом можна на розных інтэрнэт-пляцоўках: Spotify, Youtube Music, Deezer, a таксама на bandcamp.