• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.10.2023 | Вандруем разам

Топ-5 прывабных для турыстаў пешаходак Беларусі

У большасці прывабных сярод турыстаў гарадоў свету ёсць пазбаўленыя аўтамабільнага руху вуліцы з вялікай колькасцю бараў, кавярняў і іншых забаўляльных установаў. Там заўжды можна сустрэць вулічных музыкаў, мастакоў, гандляроў сувенірамі, якія напаўняюць гэтыя месцы асаблівымі вайбам ды прыцягальнасцю. На пешаходках, ці больш слушна па-беларуску пагулянках, месцічы ды госці заўжды маюць добрую магчымасць адчуць атмасферу, настрой горада ці проста адпачыць. Беларускія гарады не з’яўляюцца выключэннем, і ў нас кожная пешаходка пазнавальная ды мае свае асаблівасці. Сёння прапануем павандраваць па найбольш вядомых і добраўпарадкаваных пад патрэбы турыстаў пешаходных вуліцах Беларусі.


 Вуліца Савецкая, Гродна 34travel.me Вуліца Савецкая, Гродна

Гродна

Пачнём наш агляд пешаходак з першага па колькасці захаваных гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Беларусі горада. Вядома, размова вядзецца пра старажытны Гарадзень, Гародню, Горадню — ці Гродна. Тут месціцца адна з самых знакамітых і любімых сярод турыстаў пешаходных вуліц Беларусі, якая сёння мае назву Савецкая. У кожны гістарычны перыяд вуліца мела адрозныя назвы: Віленская, Саборная, Дамініканская і інш.

Вуліца Савецкая ўГродне ўлетку34travel.me Вуліца Савецкая, Гродна

Сёння пешаходка працягласцю паў-кіламетра — бадай, самае папулярнае сярод турыстаў месца ў горадзе. Усім гасцям ды месцічам Гродна добра вядомы пазнавальны гранітна-бетонны брук на Савецкай у выглядзе рознакаляровых бетонных чатырохкутнікаў, пакладзены яшчэ ў 1938-1939 гг., як кажуць гарадзенцы, «за польскім часам».

Вуліца амаль захавала свой гістарычны выгляд, тут можна пабачыць вялікую колькасць будынкаў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя пабудовы. Шмат памяшканняў здадзены пад кавярні ды рэстарацыі.

Чытайце па тэме:

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Пінск

Далей рушым у сталіцу Палесся, горад Пінск, другі горад пасля Гродна, па колькасці захаваных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Тут ажно некалькі пешаходак, на вуліцы Першамайскай і Леніна. Большай па працягласці, ажно 800 метраў, і найбольш старажытнай з’яўляецца вуліца Леніна.

За час свайго існавання вуліца змяніла шмат назваў: Вялікая Спаская, Францішканская, Вялікая Кіеўская, Касцюшкі і інш. Тут можна пабачыць добра захаваныя будынкі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Пінск, вуліца ЛенінаПінск, вуліца Леніна. Фота: 34travel.me

Сёння апроч таго, што вуліца Леніна шчодра аздоблена наяўнасцю разнастайных кавярняў ды рэстарацый, тут варта звярнуць увагу на «Пінскі мур» — палац Бутрымовіча, бадай, найстарэйшы будынак у Пінску. У ім цяпер месцяцца ЗАГС і частка экспазіцыі Музея беларускага Палесся, прысвечаная вядомым мясцовым шляхецкім родам: Ордаў, Бутрымовічаў, Скірмунтаў.

Вуліца Леніна ў Піску ўначы
Пінск. Вуліца Леніна. Фота: belarus.travel

Барочны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з адным з самых вялікіх і старадаўніх арганаў у Беларусі знаходзіцца менавіта на гэтай вуліцы Пінска. У касцёле часта адбываюцца музычныя імпрэзы, да таго ж арган можна пачуць і падчас нядзельнай імшы. Яшчэ ў бажніцы варта звярнуць увагу на знакаміты абраз «Пінскай Мадоны», знешні выгляд якой быў спісаны ў ХІХ стагоддзі з аблічча простай пінчанкі выбітным беларускім мастаком Альфрэдам Ромэрам.

Чытайце па тэме:

Топ-7 помнікаў ад «Будзьма!», якія варта наведаць у Пінску

Брэст

Далей рушым, бадай, на самую вядомую сярод турыстаў пешаходку Беларусі — у Берасце, ці Брэст. Сёння вуліца мае назву Савецкая, але раней звалася Мільённай, Паліцэйскай, Дамброўскага, Шаўчэнкі, Генералштрасэ і інш. Сярод усіх падобных вуліц Беларусі, берасцейская пешаходка вылучаецца сваёй працягласцю, ажно 1700 метраў, і разнастайнасцю інфраструктуры. Тут можна сустрэць вялікую колькасць крам, гандлёвыя цэнтры, і вядома, кавярні ды рэстарацыі.

Брэст, вуліца СавецкаяБрэст, вуліца Савецкая. Фота: belarus.travel

Увечары ў цёплае надвор’е тут можна сустрэць вулічных музыкаў, якія збіраюць вакол сябе безліч слухачоў, што стварае непаўторную творчую атмасферу. Фантанам і ўпарадкаванымі клумбамі ў Беларусі ўжо таксама нікога не здзівіць, але тут усё гэта таксама да месца. Будынкі паабапал вуліцы вельмі ахайна адрэстаўраваныя, і нават сучасная забудова ўважліва схаваная за імі і не псуе агульнага аблічча цэнтральнай артэрыі турыстычнага Брэста. А мясцовым цудам, паглядзець на які ў Брэст прыязджаюць тысячы наведвальнікаў, з’яўляецца сапраўдны ліхтаршчык, які на працягу ўжо трыццаці год кожны вечар запальвае гарадскія ліхтары.

Брэст, вуліца СавецкаяБрэст, вуліца Савецкая, ліхтаршчык. Фота: strada.by

Віцебск

Наступная пешаходка, якую варта наведаць — вуліца Суворава (гістарычная назва Узгорская) у Віцебску працягласцю 1300 метраў. На самым пачатку шпацыру па ёй варта звярнуць увагу на ўнікальную архітэктурную каштоўнасць, мясцовую ратушу — адзін з нешматлікіх сімвалаў гарадскога самакіравання, які захаваўся ў Беларусі ў аўтэнтычным выглядзе.

У будынку зараз месціцца Віцебскі абласны краязнаўчы музей, і любы жадаючы можа ўзняцца на вежу ратушы, каб пабачыць адну з найлепшых панарамаў горада.

Віцебск, вуліца СувораваВіцебск, вуліца Суворава. Фота: planetabelarus.by

Вуліца поўніцца вялікай колькасцю кавярняў, рэстарацый ды іншых турыстычных радасцяў, некаторыя з іх месцяцца ў гістарычных будынках. Збольшага на вуліцы можна пабачыць забудову канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, але можна сустрэць і гандлёвыя шэрагі, узведзеныя на стагоддзе раней. Архітэктурнай дамінантай вуліцы з’яўляецца адноўленая Свята-Уваскрасенская царква ў стылі віленскага барока, што была знішчана савецкімі ўладамі ў 1936 годзе.

Магілёў

У Магілёве для пешых шпацыраў аддадзена цэнтральная частка вуліцы Ленінскай. У розныя гістарычныя перыяды яна мела назвы: Ветраная, Вялікая Садовая, Інжынерная і інш. Тут захавалася вялікая колькасць будынкаў ХІХ стагоддзя — гэта колішнія банкі, гатэлі, крамы.

Магілёў.Вуліца ЛенінскаяМагілёў, вуліца Ленінская. Фота: vestnikmogileva.by

Менавіта на Ленінскай знаходзіцца ўпадабаная турыстамі плошча Зорак, дзе можна пабачыць своеасаблівую «алею славы» з імёнамі ўшанаваыных дзеячаў, што зрабілі свой унёсак у гісторыю музыкі, навукі, спорту.

Тут жа размешчаны і адзіны ў Беларусі помнік зорніку з тэлескопам. Яшчэ па вуліцы Леніна месціцца музей Бялыніцкага-Бірулі і Музей гісторыі горада (у будынку адноўленай ратушы), якія таксама абавязкова варта наведаць.

Язэп Вараніцкі, budzma.org

Чытайце яшчэ:

Тэст: пазнай горад па ратушы


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип