Тэст для вандроўнікаў па Беларусі ад «Будзьма!». Пазнай горад па ратушы.
У даўнія часы магістрат — гарадскі ўрад, засядаў у прыгожых велічных будынках, размешчаных у самым цэнтры сярэднявечных гарадоў. Тут жа захоўвалася і гарадская скарбніца. Наяўнасць ратушы з’яўлялася сімвалам таго, што горад мае асаблівыя свабоды і прывілеі на самакіраванне, абумоўленыя наяўнасцю Магдэбургскага права. У сучасных беларускіх гарадах няшмат засталося ад магдэбургскай спадчыны. Зусім мала ратуш захавалася ў аўтэнтычным стане, большасць існуе толькі ў адноўленым, а пераважная колькасць, на жаль, страчана. Сёння ў нашым тэсце прапануем пазнаць беларускія гарады па выявах захаваных ці адноўленых ратуш.