Песні філаматаў і філарэтаў у Наваполацку

8 кастрычніка 2011 а 12-й гадзіне ў Наваполацкім дзяржаўным ліцэі (вул. Паркавая, 34) адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне…Песні філаматаў і філарэтаў”. Імпрэза адбываецца ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

У праграме імпрэзы:

– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т.Зана, І. Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;

– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі.

Дадатковая інфармацыя пра праект: https://vkontakte.ru/club14600502

Тэгі: