Мова, танкі і салюты. ТОП-5 найпапулярнейшых петыцый месяца

Сайт "Удобный город" саставіў традыцыйны ТОП-5 петыцый, якія беларусы найбольш актыўна падпісвалі за месяц.

Image result for петиция

1. Танкам не месца ў горадзе. Петыцыя накіравана супраць танкавага руху ў Мінску падчас традыцыйнага парада 3 ліпеня, а таксама рэпетыцый. Колькасць падпісантаў — 2489.

2. Петыцыя, падпісанты якой патрабуюць праверкі канстытуцыйнасці зменаў у заканадаўстве, што тычуцца воінскай службы. Колькасць падісантаў — 1512.

3. Чыноўнік, адказвай па-беларуску! За права атрымаць ад супрацоўнікаў дзяржаўных органаў вусны адказ на мове звароту Падпісаў 541 чалавек.

4. Пасля трагедыі, што здарылася падчас салюта на Дзень Незалежнасці, з'явілася петыцыя за забарону феерверкаў у населеных пунктах. Падпісантаў — 391 чалавек.

5. Паэтапная адмова ад поліэтыленавых пакетаў. За экалогію выказаліся 454 чалавекі.