Маляўнічыя месцы каля вады, якія ідэальна падыдуць, каб зладзіць пікнік, сабраў CityDog. Спіс невялікі, затое выглядае ўсё вельмі атмасферна. Бярыце прыгожае пакрывала, кошык з улюбёнымі пачастункамі, блізкіх людзей — і адпраўляйцеся кайфаваць.
Вадасховішча Дзічкі: 23 км ад Мінска
Знаходзіцца гэтае вадасховішча ў вёсцы Дзічкі, так што краявіды адсюль не толькі на прыроду, але і на прыватныя дамы (вядома, гледзячы дзе размясціцца). Але нягледзячы на гэтае месца выглядае вельмі чароўным.
Як дабрацца: вёска Дзічкі, Мінскі раён, Мінская вобласць.
Вадасховішча Дзічкі, фота: instagram svkvetka
Дуброўскае вадасховішча: 26 км ад Мінска
Ехаць сюды лепш да пачатку плавальнага сезона: пляжы вадасховішча па палярнасці не моцна адстаюць ад пляжаў Мінскага мора. Але віды тут цудоўныя: будзеце атрымліваць асалоду ад пейзажаў з узгоркамі, густымі лясамі і бліскучай вадой. Галоўнае — знайсці якое-небудзь адасобленае месца.
Як дабрацца: Смалявіцкі раён, Мінская вобласць.
Каардынаты: 54.081072, 27.785071
Дуброўскае вадасховішча, фота Instagram bezrukova1807
Пятровіцкае вадасховішча: 38 км ад Мінска
Ужо крыху далей ад горада, але ўсё яшчэ недалёка — ехаць менш за гадзіну. Тут таксама ёсць пясчаныя пляжы і прыгожыя віды на прыроду. А калі будзе час, прагуляйцеся па наваколлі: здаецца, там можна знайсці нямала цікавага і сімпатычнага.
Як дабрацца: Смалявіцкі раён, Мінская вобласць.
Каардынаты: 53.835615, 27.972695
Пятровіцкае вадасховішча, фота Instagram olga_latushko_
Возера Бяздоннае: каля 49 км ад Мінска
Гэта самая аддаленая кропка ад Мінска ў спісе, але лакацыя таго вартая. Возера Бяздоннае знаходзіцца пасярод лесу, і пра яго ходзяць легенды: напрыклад, што ў возера няма дна, ці што вельмі даўно тут стаяла царква, якая пайшла пад ваду. Здаецца, гэта добрая тэма для размовы падчас пікніка.
Важна: берагі вакол возера гразкія, таму, магчыма, размясціцца давядзецца крыху далей (ну ці прама на драўляным пірсе).
Як дабрацца: Дзяржынскі раён, Мінская вобласць.
Каардынаты: 53.609472, 26.988868
Возера Доўгае, фота instagram sergei_kozlovski
Чытайце яшчэ:
Топ-5 крыніц Беларусі, якія варта наведаць