Пісьменнік Юры Станкевіч: правы інтэлектуал

10.04.2012 Асоба

«Пра­вы ра­дыкал» — так заз­вы­чай рэп­рэ­зен­ту­юць Юр’я Стан­кевіча. Але больш слуш­на буд­зе наз­ваць пісь­менніка «пра­вым інтэ­лек­ту­алам», бо не­як не ста­су­ец­ца воб­раз па­тэн­цый­на­га чы­тача аўта­ра з бры­тага­ловым дзе­цюком, што рэф­лексуе над пы­тан­нямі камп’ютар­най сіму­ляцыі, та­ямніцамі па­ранар­маль­ных з’яў і ан­тыўтапічнымі карцінамі бу­дучыні. Не ўнікае Стан­кевіч і вост­ра­сацы­яль­ных тэ­маў, такіх, як не­пажа­даная мігра­цыя, пад­зенне но­раваў еўра­пей­скай цывіліза­цыі, стра­та на­родамі на­цы­яналь­най ідэн­тычнасці. Па­радак­саль­на, але ся­род прыхільнікаў твор­часці аўта­ра мо­ладзь роз­ных ідэй­ных пе­рака­нан­няў і прос­та не­абыяка­выя да лё­су радзімы людзі.

— Хут­ка павінна вый­сці ва­ша но­вая кніжка — зборнік напіса­нага за апошні час. Адк­ры­ем не­като­рыя яе та­ямніцы. Ад­но з цэнт­раль­ных мес­цаў у кнізе зой­ме апо­весць «Шал», што зак­ра­нае тэ­му эк­зарцыз­му і дзе ўзнікае не ха­рак­тэрны для ва­шае ра­ней­шае твор­часці ге­рой пра­вас­лаўна­га свя­тара. З чым звя­заны такі зва­рот да рэлігій­най тэ­матыкі?

— Апо­весць «Шал» да­ла хіба што наз­ву зборніку. Гэ­та экс­пе­рымен­таль­ная рэч, зас­на­ваная на, так бы мовіць, «не­дака­зах» — іміта­цыі ка­роткіх і аб­ме­жава­ных у моўных па­будо­вах ду­мак. У тэкс­це ад­сутніча­юць вялікія літа­ры.З гэ­тай не­вялікай апо­вес­цю я, мяр­кую, «у тэ­ме», бо, па свед­чаннях псіхіят­раў, коль­касць апан­та­ных апошнім ча­сам па­вялічы­лася ў 25 (!) ра­зоў. Ды і што та­кое апан­та­насць? Псіхічнае зах­ворван­не? Апа­наван­не ней­кай сут­насцю? Спра­ча­юц­ца.

Ну, а «ге­рой дру­гога пла­ну», сап­раўды, свя­тар. Такія ёсць і ў нас — царк­ва не за­бара­няе, а, на­ад­ва­рот, ух­ва­ляе дзей­насць неш­матлікіх эк­зарцыс­таў. І не толькі пра­вас­лаўная, а і ўніяц­кая, кас­цёл, сіна­гога, мя­чэць. Сю­ды ж — азіяцкія ша­маны і г. д.

— Вы не баіце­ся дас­ле­даваць такія няп­ростыя пы­танні, як па­ранар­маль­ныя з’явы, НЛА, вампірызм, пал­тэргей­ст і г.д. Зра­зуме­ла, што гэт­кая ціка­васць не­бес­падс­таўная. Мо­жа, пры­гада­еце нейкія містыч­ныя вы­падкі з улас­на­га дос­ве­ду, якія цяж­ка па­тлу­мачыць?

— Я не пе­раболь­шваю фак­тар містыкі, лічу, што яна ўво­гуле на­дума­ная, бо шматлікія «інфер­наль­ныя» з’явы мож­на раст­лу­мачыць на­вуко­ва. Прос­та на­вука «ўпер­ла­ся» ў тупік. Неш­та паг­розлівае, ней­кая без­дань не пус­кае яе да­лей.«Тэ­орыю ўся­го» так і не выз­на­чылі, а шу­кальнікі ка­ляна­вуко­вых фак­та­раў, як правіла, ста­новяц­ца ах­вя­рамі аст­ракізму. Не­ах­вотна, з ры­пам, як у няз­ма­зана­га ко­ла, на­вука зму­шана прыз­наць рэ­чаіснасць існа­ван­ня такіх з’яў, як пал­тэргей­ст, тэ­легонія, га­ме­апа­тыя, ад­на­яй­ка­выя блізня­ты, яс­на­бачан­не і г.д. А тлу­мачэн­ня ім ня­ма.

У ся­рэдзіне міну­лага ста­годд­зя ме­жы бы­лога СССР былі заб­ла­кава­ныя. Упер­шы­ню рас­чыніў іх міжна­род­ны фес­ты­валь мо­ладзі, які ад­быўся ў гэ­так зва­ную «хруш­чоўскую адлігу».

Пад­час гэ­тага фес­ты­валю ад­бы­валіся сек­су­аль­ныя кан­такты не­като­рых масквічак з інша­зем­цамі, у пры­ват­насці, з прадс­таўнікамі нег­роіднай ра­сы. Але, як ка­жуць, «шуст­рыя блошкі пер­шымі на гра­бень­чык трап­ля­юць…» Нег­ры з’ехалі, дзяўча­ты па­выходзілі за­муж за бе­лас­ку­рых хлоп­цаў, але рап­там па­чалі праз год-два-тры на­рад­жаць… нег­ры­цянят.

Гэ­та — тэ­легонія. Лю­бы кіно­лаг, га­лубятнік ве­дае яе за­коны. Яны, між іншым, рас­паўсюдж­ва­юц­ца і на люд­зей. На­вука ж тут, як ка­жуць, ад­па­чывае.

У кан­цы 80-х я быў свед­кам та­кой з’явы, як пал­тэргей­ст, які ад­бы­ваўся ў ад­ным з да­моў Ба­рыса­ва.Паг­лядзець на гэ­та зла­вес­нае дзіва завітвалі, ак­ра­мя прэ­сы, міліцэй­скія на­чальнікі і пар­тый­ныя сак­ра­тары з ідэ­ола­гамі. Сы­ходзілі ж уз­макрэ­лыя з не­выт­лу­мачаль­на­га стра­ху, у цяжкім оду­ме.

Сап­раўды, ка­му тут «су­неш у нос» на­вуко­вы ка­мунізм, марксізм-ленінізм і тым больш — кла­савую ба­раць­бу? Як раст­лу­мачыць, калі пробкі з элект­ралічыльніка вык­ручваліся самі на іх ва­чах і ля­целі ім у тва­ры, у па­вет­ры лё­таў по­суд, а свінні з замк­нё­нага хля­ва рап­там праз сце­ны апы­наліся на два­ры?

Кніга, якая зваль­ва­ец­ца з паліцы і разбіва­ец­ца, як шкло, на дроб­ныя ас­кепкі, піянерскі горн, што за­вяз­ва­ец­ца на ву­зел — якая энергія ства­рае ўсё гэ­та, і ча­му яна зноў знікае ў нішто?Так, я іншым ра­зам зак­ра­наю такія з’явы, але яны слу­жаць у тэкс­тах не больш як фо­нам.

— Кры­тык Ле­анід Га­лубовіч вы­казаў дум­ку, што ў на­шай су­час­най літа­рату­ры ёсць вы­дат­ны бе­лет­рыст, май­стар сю­жэтаў Стан­кевіч і вы­дат­ны стыліст Ба­харэвіч, але аку­рат бра­куе та­го, каб спа­лучыліся гэ­тыя дзве з’явы — май­стэрскі стыль і сю­жэт. Што вы ду­ма­еце пра ўза­емаад­носіны гэ­тых дзвюх плы­няў у пісь­менніцкай твор­часці?

— Згод­ны, што стыль, спа­луча­ны з нап­ру­жаным сю­жэтам, толькі на ка­рысць мас­та­ку. Калісьці Дж. Ап­дай­ку не дас­таўся «но­бель» па літа­рату­ры ме­навіта та­му, што ў яго былі сла­ба расп­ра­цава­ныя сю­жэты. У. На­бокаў «клей­ма­ваў» Дас­таеўска­га за стыль.З інша­га бо­ку, залішняя і «на­бо­каўшчы­на», да якой над­та схіль­ны наш «ка­руначнік» Ба­харэвіч. Хоць яго про­за — гэ­тыя жан­чы­напа­доб­ныя моўныя ка­рункі — ве­рагод­на, і пат­рэбная. (Не чы­таў, праўда, яго апошні ра­ман «Ша­баны», у якім, ка­жуць, пры­сутнічае і сю­жэт.) Больш вост­ры ён, лічу, у галіне літа­ратур­най кры­тыкі.

— Мне паш­часціла паз­на­ёміцца з не­апубліка­ваным яш­чэ сцэ­нары­ем мас­тацкай стужкі «Фаль­ко­на», які вы напісалі ле­тась. Ён прыс­ве­чаны не­вядо­мым ста­рон­кам не­залежніцка­га зма­ган­ня бе­лару­саў пад­час Дру­гое сус­ветнае вай­ны (тут згад­ва­юц­ца і Бе­ларус­кая не­залежніцкая пар­тыя, і дэ­сант­ны ба­тальён «Дальвіц», і Са­юз бе­ларус­кай мо­ладзі, і г.д.). У гэ­тым і ў па­пярэдніх тво­рах вы пас­ля­доўна зды­ма­еце зас­ло­ну з гэ­тай не­раск­ры­тай тэ­мы, тым са­мым папіра­ючы тра­дыцыю бе­ларус­кай са­вец­кай літа­рату­ры з яе ге­раічным па­фасам, прыш­чэпле­ным нам у шко­ле. Чым вы кіру­еце­ся: жа­дан­нем ад­навіць гіста­рыч­ную праўду ці, хут­чэй, воб­разна ад­люст­ра­ваць пе­рыпе­тыі су­час­насці?

— Бе­ларусь пе­ражы­ла не­калькі няп­ростых га­доў аку­пацыі пад­час са­вец­ка-ня­мец­кай вай­ны. Па­чытай­це зас­на­ваную на да­кумен­тах кнігу Ю.Ту­рон­ка на гэ­ты конт, не­като­рых іншых дас­ледчы­каў, якія ад­люст­роўвалі тыя пад­зеі больш праўдзіва, а не з ад­на­го толькі бо­ку.

Гэ­та быў час, калі пе­раваж­ная боль­шасць інтэліген­цыі, шматлікія пат­ры­ёты, што аца­лелі пас­ля сталінскіх за­чыс­так, і знач­ная част­ка на­роду памк­нуліся вы­карыс­таць сіту­ацыю, каб зда­быць сва­ёй краіне не­залеж­насць. І ад ра­сей­скіх баль­шавікоў, і ад нем­цаў. Яны цяр­пелі па­разы, гінулі, але іх на­маганні не мінулі да­рэм­на.
Ха­цела­ся, каб пра іх не за­быліся. Та­му і з’явіліся «Ла­вец свят­ла поўні», «Фаль­ко­на», «Гарпіі» і інш.

— Ма­ла ка­му вя­дома, што пра­заік Стан­кевіч з’яўля­ец­ца яш­чэ і аўта­рам шэ­рагу ад­метных тэ­ат­раль­ных п’есаў. На жаль, па­куль што яны на­леж­ным чы­нам не адк­ры­тыя для тэ­ат­раль­най публікі. Спро­ба пас­тавіць п’есу «Шэ­ва» ў Ма­зырскім дра­матыч­ным тэ­ат­ры за­вяр­шы­лася тра­геды­яй. Не выз­на­чаны лёс спек­такля аб праб­ле­мах СНІДу і нар­ка­маніі «Шэ­ры-брэндзі, ан­гел мой…» у Рэс­публіканскім тэ­ат­ры бе­ларус­кай дра­матургіі, пас­таўле­нага ле­тась… З чым вы звяз­ва­еце тыя вялікія пе­раш­ко­ды, якія ўзніка­юць на шля­ху ўзы­ход­жання ва­шых тво­раў на тэ­ат­раль­ныя пад­мосткі?

— Лепш не звяз­вацца ні з тэ­ат­рам, ні з кіно. Тым больш, што дра­матур­гам я ся­бе не ўяўляю, а ўся­лякія спро­бы да­сяг­нуць не­чага ў гэ­тых галінах бес­сэнсоўныя, па­куль у на­шым кіно зноў зды­ма­юць неш­та «пра дзе­да Та­лаша», а на сцэ­не му­соляц­ца «Ра­давыя». І бе­гаць «ку­рэй­чы­кам» па Маск­ве з вы­рача­нымі ва­чыма, каб нак­рэмзаць якую «лю­боў-мар­коў» ды яш­чэ па-ра­сей­ску, — не зусім і прыс­той­на для ча­лаве­ка мас­тацт­ва.
Вя­дома, шка­да, што «за­кан­серва­вана» п’еса «Шэ­ры-брэндзі, ан­гел мой…», скіра­ваная суп­раць нар­ка­маніі. Мо­жа, у нас па­мен­шы­лася пад­саджа­ных на «бубкі» ці на «ге­рыча»? На­ад­ва­рот. Дык у чым рэч?

— У сва­ёй про­зе вы адк­ры­та выз­на­еце пра­выя пог­ля­ды на тое, што ты­чыц­ца ра­шэн­ня многіх са­цы­яль­ных ды на­ват і бы­тавых праб­лем. Ці не пу­жае вас з’яўлен­не ў су­час­ным све­це такіх пра­вара­дыкаль­ных фа­наты­каў, як нар­вежскі тэ­рарыст Брэйвік? І што вы ду­ма­еце пра гла­баль­нае аб­васт­рэн­не аг­рэсіі, пра хва­лю тэ­рору, што да­каціла­ся і да на­шай краіны?

— Так, у све­це набірае моц ге­апалітыч­ны пе­ра­дзел. У шматлікіх рэгіёнах ма­лыя краіны і на­роды мо­гуць знікнуць на­заўсё­ды. Паг­ро­за паўста­ла і пе­рад бе­ламо­ра-балц­кай ра­сай.

Укорм­ле­ныя за­ходнія дэ­мак­ра­ты і лібе­ралы свя­дома ігна­ру­юць не­бяс­пе­ку, а перс­пек­ты­ва «пу­гачоўкі» за іх дзецьмі і ўну­камі ўжо на­яве. Гэ­та і за імі хут­ка пач­нуць… га­няц­ца на вуліцах з га­камі.

Яш­чэ больш па­гар­ша­ец­ца сіту­ацыя з-за пра­паган­ды го­масек­су­аль­ных ад­носінаў, даз­во­лу ад­на­полых шлю­баў і г.д., што падт­рымліва­ец­ца «ле­вакамі».

Спра­ва Брэйвіка — «мут­няк». У наш час зам­ба­ваць мож­на лю­бога псіха­пата аль­бо звы­чай­на­га сліпе­ра. І тэ­рор, які б ён ні быў, вар­ты жорс­тка­га пе­рас­ле­ду і асуд­жэння, бо ў выніку яго гінуць і не віна­ватыя ні ў чым людзі, а гра­мадс­кая дум­ка на­бывае ад­па­вед­ны кіру­нак.

— Ці не жа­да­еце, ма­ючы такі тры­валы ідэй­ны пад­му­рак, што зак­ладзе­ны ў ва­шых тво­рах, ска­заць сваё сло­ва ў паліты­цы? Мець гра­мад­зянс­кую пазіцыю для пісь­менніка сён­ня — зна­чыць, быць палітыч­на за­ан­га­жава­ным, ці не?

— Я не ўяўляю, што там шу­каць, у той паліты­цы? На гэ­та ёсць паліто­лагі, публіцыс­ты, урэш­це, мэ­танакіра­ваныя асо­бы і г.д. Мас­так жа сам па са­бе: ён нібы «свяш­чэнны ска­рабей» у Ста­ражыт­ным Егіпце. І заўсё­ды павінен па­мятаць, што, па сло­вах філо­сафа, «сва­бод­ны ро­зум — во­раг лан­цу­гоў — не­навісны на­роду, як воўк са­бакам».

Тэкст: Алесь Су­хадо­лаў, bolshoi.by
Фо­та: Ва­лерый Па­тапен­ка