Гісторыку Алегу Трусаву не хапіла кніжак

Алег Трусаў прэзентаваў сваю новую кніжку “Беларусь у яе этнаграфічных межах” у Магілёве і Мсціславе 9 і 10 кастрычніка.

А. Трусаў: “На прэзентацыях збіраліся поўныя залі. Публіка, асабліва моладзь, вельмі актыўна ўдзельнічала з размовах, так што сустрэчы цягнуліся ажно 3–4 гадзіны. Мяне гэта вельмі здзівіла і пакінула добрае, усхваляванае ўражанне”.

Адметнай рысай прэзентацыі было тое, што пісьменніку не хапіла кніжак, якія ён прывез з сабою, настолькі вялікая колькасць людзей хацела іх набыць.

Прэзентацыі адбываліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,