• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.04.2021 | Навіны "Будзьма!" Асоба PartyZonа

Піт Паўлаў: «Дзе б ні быў, што б не бачыў, адразу прымяраю, а як бы гэта гледзелася ў кліпе»

Напярэдадні першага вясновага анлайн-канцэрту ад кампаніі «Будзьма!», які адбудзецца ўжо заўтра, публікуем адказы Піта Паўлава на пытанні нашай анкеты ў якіх ён напоўніцу раскрываецца, як творца.


11141211_10207921770394284_2463757691256624121_n.jpg

1. Хто вы па жыцці?

Піт Паўлаў — музыка

2. Кім марылі быць у дзяцінстве?

Першая ўсвядомленая мара — танкістам. А пасля не было такіх дакладных. Былі сітуатыўныя.

3. Калі б была магчымасць карэнным вобразам змяніць жыццё ці скарысталіся вы б ёй і як?

Не. Мяне цалкам задавальняе накірунак майго жыцця. Некаторыя працэсы б паскорыў, рацыяналізаваў, дэлегаваў бы нейкія абавязкі.

4. Ваша жыццё — гэта толькі ваша прафесія, ці ёсць яшчэ інтарэсы, якія?

Я не ведаю. Музыка — гэта не прафесія (у мяне няма прафесіі). Тут усё звязана. Некаторыя знаёмыя нават абвінавачваюць у такім «куркульстве»: дзе б ні быў, што б не бачыў, адразу прымяраю, а як бы гэта гледзелася ў кліпе, прагучала, як можна выкарыстаць у музыцы...

Я спартовец. Я радыёінжынер па адукацыі. Быў час, калі я аддана працаваў у гэтым кірунку. Малюю, яшчэ. Сачу за сучасным выяўленчым мастацтвам.

5. Як пачынаецца ваш ранак?

Зранку амаль абавязковыя практыкаванні. Сняданак. Зараз з’явілася новае: штодня зранку працую над падтрымкай і развіццём сваіх навыкаў — праігрываю некаторыя рэчы, каб спалучыць лёгкасць і дакладнасць выкананння.

6. Што/хто вас натхняе?

Усё натхняе. Людзі. Мастацтва. Мае калегі. Больш за ўсё — пісьменнікі. Апошнім часам — серыялы, кіно.

7. Як вы адпачываеце?

Вандрую.

8. Назавіце найбольш значныя для вас кнігі, фільмы, музыку

За апошні час уразіла кніга Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» — нечакана і вельмі прыемна. Увогуле, спіс кніг «майго жыцця» будзе за сотню твораў...

1-я кніга — «Урфін Джус і яго драўляныя салдацікі». Таксама зачытана «да дзірак»: «Вершнік без галавы», «Тры мушкецёры».

Вельмі важныя — «Майстар і Маргарыта», «12 крэслаў» — яны акрэслілі маю мову, пачуццё гумару, ступень іроніі.

У юнацтве «выбухнуў» Караткевіч. Першы яго твор я прачытаў з ксеракопіі з нейкага часопіса. Гэта быў «Чорны замак Гальшанскі» — прачытаў за вечар і ноч. Чытаю Глобуса, Пелевіна, Сарокіна, Даўлатава, Бітава, Уліцкую.

9. Як паўплывалі на вас падзеі жніўня 2020 года?

Ніяк. Дадалі вельмі моцна любові да нашых людзей

10. Беларусь вашай мары — якая яна?

— з адчыненымі межамі

— з вольнымі выбарамі

— цалкам падкрэсліваецца суверэнітэт і незалежнасць

— адчыненая ва ўсе бакі, дабразычлівая

— перад усім права — перад усім інтарэсы чалавека: калі я правы, хачу, каб былі механізмы дамагчыся справядлівасці

Найперш — вольная і справядлівая

Далучайцеся да анлайн-канцэрта на нашым ютуб-канале 15 красавіка а 19-й гадзіне! 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Выяўленыя эскізы дапамаглі ідэнтыфікаваць алтарны абраз, які фігуруе на старых фотаздымках, і прасачыць яго гісторыю...

Апошнія навіны

    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
    Гісторыя Вандруем разам
    Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип