Супольнасць «Культурны код» распачынае рэгістрацыю на анлайн-пітчынг, падчас якога стваральнікам і ўдзельнікам культурніцкіх праектаў прапануюць падзяліцца сваім цікавым, карысным, а часам і вясёлым досведам фатальных памылак і прафесійных факапаў. На «пітчынгу наадварот» можна будзе шчыра і смела распавесці пра сарваныя перамовы, форс-мажоры або праваленыя дэдлайны.
«У любым праекце бываюць факапы, і гэта нармальна. Важна іх не саромецца і ўлічваць у будучыні. У момант гэта, безумоўна, вялікі стрэс, але пасля можна і пасмяяцца, — распавядае менеджарка «Культурнага коду» Алена Каховіч. — Класічны пітчынг таксама будзе ў траўні, а гэта хутчэй магчымасць паглядзець на свой праект з іншага боку і зразумець, што ты такі не адзін, знайсці з калегамі рашэнне пры патрэбе».
Аўтар самай цікавай гісторыі атрымае прыз — распрацоўку візуалу для свайго праекта ад вядомага беларускага дызайнера, стваральніка брэнда Znivien Уладзіміра Маляўкі (пераможцу абяруць удзельнікі чата падчас анлайн-галасавання).
Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
Калі: 16 траўня
Час: 17:00 CET / 18:00 Мінск.
Месца: ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак — 15 траўня 23.59 CET
Кам’юніці «Культурны код» было створана пры падтрымцы Рады беларускай культуры. Гэта супольнасць, якая аб’ядноўвае творцаў і спецыялістаў ІТ-сферы, што ствараюць культурніцкія праекты, звязаныя з сучаснымі тэхналогіямі. Праект фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.