• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.03.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Дрэнныя навіны для мясцовых дэпутатаў”: прэс-клуб адбыўся ў Гомелі

Вынікі даследавання аб супрацы грамадскіх арганізацый і мясцовых уладаў, аб стаўленні грамадства да актывістаў здзівілі наведнікаў сустрэчы.

7 сакавіка ў Гомелі прайшоў прэс-клуб, прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта была апошняя падзея з шэрагу сустрэчаў, якія прайшлі па ўсёй Беларусі ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!”, супольна зладжанай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

На сустрэчы выступалі тры спікеры. Таццяна Кузіна, эксперт у партысіпатыўным кіраванні (Мінск), прэзентавала вынікі сацыялагічнага даследавання дачыненняў актывістаў і мясцовых уладаў, стаўлення грамадства да грамадскіх актывістаў. Даследаванне ладзілася па ўсёй Беларусі, яго праводзіў цэнтр “Новак”. Алег Сівагракаў, эксперт ва ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядаў, як наладжваць дыялог паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі чыноўнікамі. Яўген Меркіс, журналіст і грамадскі актывіст, падзяліўся досведам дзейнасці ў Гомелі: паспяховымі кейсамі і аналізам механізмаў, якія прывялі да поспеху.

Тэма прэс-клуба завабіла ў глядацкую залу шмат удзельнікаў, нягледзячы на працоўны дзень і працоўны час: на сустрэчу зарэгістраваліся па прыходзе каля сарака чалавек, прычым не толькі з Гомеля: у спісе сустрэліся Жлобін, Тураў, Карма, Мазыр, Калінкавічы, Кобрын, Светлагорск, Рэчыца, Крычаў, Бабруйск, Рудабелка і нават Масква.

Таццяна Кузіна

Таццяна Кузіна

Злом патэрналісцкіх установак: беларусы ператвараюцца ў індывідуалістаў

Абмеркаванне вынікаў даследавання, прэзентаваных Таццянай Кузінай, стала цэнтральнай тэмай усёй сустрэчы: лічбы аказаліся нечаканымі для большасці прысутных.

Першая частка даследавання была прысвечаная даверу ў прынцыпе: каму давяраюць беларусы і ці лічаць яны давер важным фактарам для прыняцця рашэнняў? Паводле вынікаў даследавання, большасць беларусаў успрымае давер як значны фактар для грамадства і мяркуе, што немагчыма стаць паспяховым без даверу.

А адказ на пытанне, каму ж менавіта давяраюць беларусы, на думку Таццяны Кузінай, сведчыць пра злом патэрналісцкіх установак: раней, пра што сведчыла папярэдняе аналагічнае апытанне ад 2008 года, людзі ўскладалі абавязкі на ўрад. Цяпер больш за 60% мяркуюць, што людзі самі адказваюць за свой дабрабыт і абавязаныя самі вырашаць свае праблемы.

Лічбы размеркаваліся такім чынам: жанчыны больш схільныя да патэрналісцкіх установак, чым мужчыны. Падзел паводле ўзросту паказвае, што ў патэрналісты трапілі людзі ад 18 да 24 гадоў і ад 45 да 54 гадоў. Як ні дзіўна, старэйшыя за 55 гадоў больш схільныя да індывідуалізму.

Людзі мяркуюць, што дзяржаўныя органы занадта закрытыя

– Дрэнныя навіны для мясцовых дэпутатаў, – так прэзентавала наступныя лічбы Таццяна Кузіна, – даследаванне паказала, што людзі ў Беларусі не задаволеныя дзейнасцю мясцовых органаў кіравання.

Так, 64,3% не лічаць, што дзяржаўныя органы ў Беларусі даюць усю неабходную інфармацыю аб сваёй працы, дзеяннях, рашэннях.

Таццяна Кузіна мяркуе, што ў грамадстве існуе такі запыт – больш ведаць пра дзейнасць мясцовых чыноўнікаў; і грамадскія арганізацыі могуць на гэтым сыграць, трапіўшы ў чаканні грамадзян, каб прыцягнуць іх да сябе – калі толькі грамадскія арганізацыі зацікаўленыя ў павелічэнні ўдзелу грамадзян у сваёй дзейнасці.

Калі глядзець размеркаванне незадаволенасці “адкрытасцю” дзяржаўных органаў па абласцях Беларусі, то найбольш незадаволеныя жыхары менавіта Гомельшчыны: 81,6 адсотка незадаволеных.

Якіх рэформаў чакаюць беларусы: палітычных ці эканамічных?

Што найперш вымагае рэфармавання ў Беларусі, на думку саміх жыхароў? Грамадзянская супольнасць і палітычная апазіцыя мяркуюць, што найперш трэба праводзіць палітычныя рэформы. А людзі чакаюць рэформаў эканамічных, пракаментавала вынікі даследавання Таццяна Кузіна.

Болей асабістых гісторый, меней заклікаў да пратэстаў

Паводле даследавання, грамадскім актывістам варта распавядаць людзям асабістыя гісторыі, каб праілюстраваць каштоўнасці і мэты сваёй арганізацыі; прамаўляць трэба ад першай асобы і апеляваць да незадаволенасці людзей, напрыклад, закрытасцю дзяржаўных органаў. Людзі гатовыя падтрымліваць дзейнасць тых грамадскіх арганізацый, чые каштоўнасці і мэты блізкія ім.

Цалкам прачытаць вынікі даследавання, пазнаёміцца з лічбамі і прыйсці да ўласных высноваў вы можаце тут.

Чаму ў Нямеччыне такі дабрабыт і прыгажосць?

Алег Сівагракаў працуе з тэмай устойлівага развіцця з 1994 года, і натуральна, што ён добра абазнаны не толькі ў беларускім досведзе, даволі сціплым, але і ў замежным. У прыватнасці, нямецкім. Параўнанню супрацы беларускіх і нямецкіх мясцовых уладаў з грамадскімі арганізацыямі эксперт надаў шмат увагі.

Алег Сівагракаў

Алег Сівагракаў

Так, напрыклад, тое, што грамадскія арганізацыі могуць быць цікавым партнёрам для дзяржаўных органаў, у Беларусі трэба даводзіць. А ў Нямеччыне гэта даўно зразумелі. Як распавёў Алег Сівагракаў, мэр аднаго з нямецкіх гарадоў пачынае сваю прамову з падзякі грамадскім і дабрачынным арганізацыям:

– Колькі такіх прамоваў вы чулі ад беларускіх чыноўнікаў? Я не чуў ніводнай – а я сачу за гэтым.

Грамадскія арганізацыі могуць быць карыснымі і тым, што ствараюць працоўныя месцы. Так, у Нідэрландах у грамадскім сектары працуюць 15% жыхароў – гэта вельмі вялікі адсотак, паводле эксперта:

– Тое, што людзі забяспечваюць сябе, свае сем’і, вырашаюць праблему беспрацоўя – гэта вельмі важна. Аднак беларускія чыноўнікі ў гэтым не зацікаўленыя.

Цікавым і вельмі паказальным быў расказ пра спартовы комплекс у невялікай нямецкай вёсцы, сучасны і добра абсталяваны:

– Чаму ў Нямеччыне ўсё такое прыгожае, сучаснае, “замежнае” – і не толькі ў вялікіх гарадах, а ў любым кутку? Не, гэта не толькі дзяржава паклапацілася пра сваіх грамадзян! У Нямеччыне ў вёсцы на 800 чалавек – 11 грамадскіх арганізацый. Навошта яны патрэбныя? Ёсць спартовы клуб, у яго ўваходзіць палова вёскі, і ўсе яны плацяць унёскі. За год яны збіраюць 4000 еўра ўнёскамі, звяртаюцца да ўладаў, прапануюць адпрацаваць валанцёрамі яшчэ колькі гадзінаў і даць ім фінансаванне на будаўніцтва найсучаснейшых, добра абсталяваных распраналак для спартовых гульняў.

Яўген Меркіс

“Любімы спорт гомельскіх чыноўнікаў – адфутбол”

Яўген Меркіс, журналіст і грамадскі актывіст, распавёў, што ў Гомелі механізмы ўзаемадзеяння грамадства і ўладаў працуюць кепска і нестабільна:

– Таму недастаткова напісаць адзін зварот, калі вы хочаце, напрыклад, занізіць бардзюры ў вашым раёне, дамагчыся, каб паставілі лавачкі або адрамантавалі ходнікі. Трэба адразу планаваць адвакацыйную кампанію, распрацоўваць цэлы шэраг дзеянняў. Шукаць выхад на СМІ, звяртацца да мясцовага дэпутата, і чым гучнейшыя вы будзеце, тым хутчэй чыноўнікі вас пачуюць. Яны вельмі баяцца публічнасці.

Каб падмацаваць свае тэарэтычныя высновы практыкай, Яўген Меркіс прывёў некалькі прыкладаў поспеху: апублікаваная тэкставая частка генплана Гомеля, выратаваны філіял музея ў Ветцы, пачалі заніжаць бардзюры:

– І ўсё гэта не таму, што былі створаныя петыцыі. Усе гэтыя петыцыі суправаджаліся вялікай актыўнасцю вакол іх.

Вынік дыскусіі падвяла Таццяна Кузіна: стратэгія малых справаў можа быць альтэрнатывай пратэстнага актывізму. Нягледзячы на ўсе перашкоды і складанасці ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі і ў першую чаргу – з іх неразуменнем ролі грамадскіх арганізацый і нежаданнем нешта мяняць у сваёй працы, гэты шлях можа быць вельмі эфектыўным.

Югася Каляда


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 29.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 29.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 29.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 29.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 29.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 29.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип