Музыку Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі 2 гады калоніі

Уладзіслава Плюшчава, музыку гуртоў «Крамбамбуля», ZET, «Pomidor/off» і «Hasta la Fillsta», асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць штраф у памеры 6400 беларускіх рублёў (каля 2430 еўра). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канад novychas.


photo_2022-08-04_13-11-11.jpg

Уладзіслава судзілі адразу па трох артыкулах КК Беларусі: за публічную абразугонару і годнасці; публічную абразу прадстаўніка ўлады; незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці.

Справа разглядала суддзя Алена Бушава ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Таксама ў музыкі канфіскавалі аўто.

Улада затрымалі 12 красавіка, пад прымусам запісалі «пакаяльнае» відэа і асудзілі на 25 сутак — за тое, што хадзіў на маршы ў 2020-м і быў падпісаны на «экстрымісцкія» каналы. Па сканчэнні сутак прад’явілі абвінавачванні па крыміналцы, амаль тры месяцы музыка правёў у турме ў чаканні суда.