21 студзеня самы старажытны горад Беларусi — Полацк афiцыйна атрымае статус “Культурная сталiца краiны”. Па iнiцыятыве Мiнiстэрства культуры Беларусi ўпершыню праводзiцца спецыяльная рэспублiканская акцыя па штогадовым вызначэннi культурных сталiц. Першым стаў менавiта Полацк.