“Полацкі нумар” ARCHE прэзентуюць у Наваполацку

15.06.2009 Культура

arche_polack

Прэзентацыя “Полацкага нумару” часопіса ARCHE пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” мусіць адбыцца 18 чэрвеня а 19-й гадзіне ў Наваполацку. У прэзентацыя возьмуць удзел рэдактар часопіса Валер Булгакаў, Уладзімір Арлоў, філолаг Лявон Баршчэўскі. Арганізатарам сустрэчы выступае суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Даведацца аб месцы сустрэчы можна ад сябраў ТБМ.

Пра нумар:

Чацверты сёлетні нумар часопіса «ARCHE. Пачатак» прысвечаны Полацку. У выпуску – эсэ Сяргея Тарасава «Полацкі ключ да брамы Эўропы», «Нататкі краязнаўца» Юркі Віцьбіча, гістарычны тэкст «Карты, танцы і другія забавы студэнтаў Полацкай акадэміі» Сяргея Шыдлоўскага, «Тутурусы муж., альбо Фэномэн дэсакралізацыі асобы» вядомага наваполацкага журналіста і пісьменніка Вінцэся Мудрова. Тэкст цалкам.

Тэгі: