Польская акадэмія навук выдала кнігу пра беларускія гаворкі ў Латвіі

27.05.2009 Кнігагляд

vokladka_havorki

У Варшаве выйшла кніга „Беларускія гаворкі ў Латвіі ў Краслаўскім раёне. Сацыялінгвістычныя даследаванні”. Манаграфія, выдадзена на польскай мове, з’яўляецца эфектам 4-гадовай працы Міраслава Янкавяка, навуковага працаўніка Інстытута славістыкі ПАН. Даследаванні датычылі беларускай меншасці ў Латвіі, а дакладней паўднёвай часткі Латгаліі.

Аўтар пражываў з беларусамі Латгаліі больш за 4 месяцы, прыглядваючыся іх мове, традыцыям, гісторыі і тоеснасці. У сваёй кнізе апісвае не толькі сістэму беларускіх гаворак Латгаліі (фанетыку ці марфалогію), але паказвае працэс іх пераменаў на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, перш за ўсё ў кантэксце русіфікацыі і ўплыву польскай і балтыйскіх моваў на беларускую. Міраслаў Янкавяк апісвае таксама гісторыю гэтай меншасці, ролю розных фактараў, якія ўплывалі на іх тоеснасць, а таксама палітыку чарговых уладаў у Рызе ў дачыненні да нацыянальных меншасцей і моваў якія існуюць на латвійскіз землях.

Як звяртае ўвагу сам Міраслаў Янкавяк, тэма беларускіх гаворак па-за межамі Беларусі увесь час з’яўляецца тэмай табу сярод мовазнаўцаў Беларусі, і цяжка знайсці манаграфіі на гэтую тэму. Кніжка з’яўляецца першай з планаванай аўтарам серыі манаграфій пра беларускія гаворкі па-за межамі Беларусі.
Пра аўтара:

Міраслаў Янкавяк – Выпускнік Кафедры беларусістыкі і Цэнтра ўсходніх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту. Кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Тэмай яго навуковых даследаванняў з’яўляецца беларуская эміграцыя – мова, тоеснасць і гісторыя.

Беларускія гаворкі ў Латвіі ў Краслаўскім раёне. Сацыялінгвістычныя даследаванні / Варшава 2009, 248С.