У Кіеве адкрылі помнік Паўлу Шарамету (фота)

20.07.2020 Замежжа
Чатыры гады таму ў цэнтры Кіева быў забіты Павал Шарамет. Сёння ва ўкраінскай сталіцы адкрыты помнік вядомаму беларускаму журналісту, паведамляюць украінскія СМІ.

109715265_10217494531783578_3411646780054251416_n.jpg

Яго ўсталявалі на вуліцы Івана Франка, непадалёк ад дома, дзе жыў журналіст, на месцы, дзе ён загінуў.

Стварыў мемарыял украінскі скульптар Назар Білыком. Помнік уяўляе з сябе змятыя ліст паперы з імем і прозвішчам загінулага журналіста.

Фота – Saken Aymurzaev / Facebook



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!