Помнік сястры міласэрнасці з’явіцца ў Мокрай Дубраве

19.02.2014 У краіне

У вёс­цы Мок­рая Дуб­ра­ва Ла­гі­шын­ска­га па­сялковага са­ве­та Пін­ска­га ра­ё­на вяс­ной бу­дзе ўста­ноў­ле­на кам­па­зі­цыя з па­мят­най дош­кай ге­ра­і­ні Пер­шай су­свет­най вай­ны Ры­ме Іва­но­вай. Гэ­тая муж­ная дзяў­чы­на, сяст­ра мі­ла­сэр­нас­ці, за­гі­ну­ла ў ту­тэй­шых мяс­ці­нах у 1915 го­дзе.

19-19

Бой за Мок­рую Дуб­ра­ву быў да­во­лі жорст­кім. Як вы­свет­лі­лі мяс­цо­выя края­знаў­цы, нем­цы на­сту­па­лі на Лу­нін­ец. А не­вя­лі­кі гар­ні­зон рус­кай ар­міі муж­на аба­ра­няў­ся на под­сту­пах да зга­да­на­га на­се­ле­на­га пунк­та. Так ста­ла­ся, што ўсе афі­цэ­ры за­гі­ну­лі. І сал­да­ты раз­гу­бі­лі­ся. Бы­ло яс­на, што праз не­ка­то­ры час яны раз­бя­гуц­ца ў роз­ныя ба­кі. Не­ка­то­рыя ўжо ў па­ні­цы па­ча­лі па­кі­даць ако­пы. Та­ды ка­ман­да­ван­не бай­ца­мі ўзя­ла на ся­бе 21-га­до­вая сяст­ра мі­ла­сэр­нас­ці Ры­ма Іва­но­ва. І стом­ле­ныя доў­гім бо­ем вай­скоў­цы са­бра­лі­ся з ду­хам — у та­кіх умо­вах яны не маг­лі па­ка­заць сваю сла­басць. Мож­на ска­заць, зда­рыў­ся цуд: ра­сій­скія сал­да­ты вы­ста­я­лі і на­ват ада­гна­лі во­ра­га. А сяст­рыч­ка, якая вы­ра­та­ва­ла жыц­цё мно­гім на по­лі бою, атры­ма­ла смя­рот­нае ра­нен­не і па­мер­ла на ру­ках у бай­цоў. Це­ла яе по­тым пе­ра­вез­лі на ра­дзі­му, у Стаў­ра­паль. Па­смя­рот­на Ры­му Іва­но­ву ўзна­га­ро­дзі­лі ва­ен­ным ор­дэ­нам свя­то­га Ге­ор­гія ІV сту­пе­ні. Та­кой уз­на­га­ро­ды ўда­сто­е­на адзі­ная жан­чы­на ў Ра­сій­скай ім­пе­рыі.

Пра тое, што ка­ля Мок­рай Дуб­ра­вы ад­бы­лі­ся баі Пер­шай су­свет­най, заў­сё­ды ве­да­лі ў акру­зе, а вось пра подз­віг юнай мед­сяст­ры ма­ла хто знаў. Стар­шы­ня Ла­гі­шын­ска­га па­сялковага Са­ве­та Кан­стан­цін Шляж­ко рас­ка­заў, што ў ле­се ка­ля вёс­кі ёсць два вя­лі­кія па­ха­ван­ні сал­да­таў — удзель­ні­каў тых ба­ёў. У ад­ным мес­цы знай­шлі спа­чын ня­мец­кія во­і­ны, у дру­гім — рус­кія. Га­доў дзе­сяць та­му су­пра­цоў­нік ту­тэй­ша­га ляс­ніц­тва Аляк­сей Пят­ро­віч Ба­люк па ўлас­най іні­цы­я­ты­ве зра­біў два бе­тон­ныя пом­ні­кі і ўста­на­віў іх на ма­гі­лах. Та­ды іх аб­га­ра­дзі­лі і як маг­лі доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі. І ця­пер мяс­цо­вая ўла­да кла­по­ціц­ца пра вон­ка­вы вы­гляд па­ха­ван­няў ста­га­до­вай даў­ні­ны. Да доб­рай спра­вы пад­клю­чы­лі школь­ні­каў. Вуч­ні ту­тэй­шай ба­за­вай шко­лы кож­ную вяс­ну вы­са­джва­юць квет­кі, пры­бі­ра­юць на ма­гі­лах. А за­ад­но вы­ву­ча­юць гіс­то­рыю свай­го краю.

У Мок­рай Дуб­ра­ве сён­ня жы­ве ка­ля 300 ча­ла­век. Тут, акра­мя шко­лы, ёсць клуб, ляс­ніц­тва, ФАП, кра­мы. Вёс­ка ў цэ­лым да­гле­джа­ная. Яе доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем мяс­цо­вая ўла­да зай­ма­ец­ца кож­ны год. На гэ­тую вяс­ну пла­ну­ец­ца за­кон­чыць уста­ноў­ку ага­ро­джы ва­кол мо­гі­лак, «ра­за­брац­ца» з кал­до­бі­на­мі на да­ро­гах, якія ўтва­ры­лі­ся за зі­му. Ну і, вя­до­ма, да­вя­дзец­ца іс­тот­на па­леп­шыць тэ­ры­то­рыю ва­кол клу­ба, каб уста­на­віць там па­мят­ны знак. Клуб зна­хо­дзіц­ца ў са­мым цэнт­ры вёс­кі — скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя з трох ва­лу­ноў і ме­ма­ры­яль­най дош­кі доб­ра ўпі­шац­ца ў агуль­ны края­від.

Па­мят­ную дош­ку ўжо зра­бі­лі ў Мін­ску. Ме­на­ві­та ў ста­лі­цы на­ра­дзі­ла­ся ідэя ўве­ка­ве­чыць імя юнай ге­ра­і­ні на мес­цы, дзе быў здзейс­не­ны подз­віг. Як рас­ка­за­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «МС» за­гад­чы­ца вы­ха­ваў­ча­га ад­дзе­ла ста­ліч­на­га Ін­сты­ту­та пра­ва­знаў­ства Люд­мі­ла Бла­га­па­луч­ная, упер­шы­ню пра сяст­ру мі­ла­сэр­нас­ці Ры­му Іва­но­ву рас­ка­заў сту­дэнт гэ­тай ВНУ, які ро­дам з Пін­ска. Яго та­ва­ры­шы за­га­рэ­лі­ся ідэ­яй да­ве­дац­ца больш пра ўдзель­ні­цу Пер­шай су­свет­най. Яны спі­са­лі­ся са Стаў­ра­паль­скім му­зе­ем і атры­ма­лі па­трэб­ныя ма­тэ­ры­я­лы. Та­ды ў сту­дэнц­ка­га ак­ты­ву ўзнік­ла дум­ка ўве­ка­ве­чыць па­мяць пра подз­віг Ры­мы Іва­но­вай. Бу­ду­чыя юрыс­ты ўсё ра­бі­лі са­мі: пі­са­лі пісь­мы ў Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры і ін­шыя ўста­но­вы, уз­гад­ня­лі эс­кіз бу­ду­чай ме­ма­ры­яль­най дош­кі, ар­га­ні­зоў­ва­лі пра­вя­дзен­не экс­пер­ты­зы. Ад­на­ча­со­ва збі­ра­лі гро­шы. Да збо­ру срод­каў пад­клю­чы­лі­ся і вы­клад­чы­кі. Ка­лі па­трэб­ная су­ма бы­ла ў на­яў­нас­ці, дош­ку за­ка­за­лі ў май­стэр­ні. І вось дня­мі сак­ра­тар ка­мі­тэ­та БРСМ Вік­то­рыя Каш­ко па­ве­да­мі­ла, што ме­ма­ры­яль­ная дош­ка га­то­ва.

…Пом­нік пла­ну­ец­ца ўста­на­віць і ўра­чыс­та ад­крыць у кра­са­ві­ку. Спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ло­гіі, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Пін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Іры­на Да­ні­лі­на па­ве­да­мі­ла нам, што пы­тан­ні ўста­ноў­кі пом­ні­ка ўзгод­не­ны на ка­ар­ды­на­цый­ным са­ве­це па гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­не ра­ё­на. За­ста­ло­ся пад­рых­та­ваць ме­ра­пры­ем­ства і год­на яго пра­вес­ці.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ, Звязда

Тэгі: , ,