Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Historyja. Ян Караль Хадкевіч усё жыццё падстаўляў галаву шаблям, а сканаў ад хваробы ва ўзросце 61 года, 24 верасня 1621 года пад Хацінам.
Дарэчы, пасля смерці Яна Караля Хадкевіча высветлілася, што яго асабістыя даўгі складаюць каля 100 000 злотых, на той час гіганцкая сума. Але пры жыцці ён не быў сібарытам, не даваў балі на тысячы персон і не пасыпаў дарогі дарагой соллю, каб летам катацца на санках — увогуле, вобраз жыцця старога ваяра быў досыць сціплым. Хадкевіч траціў грошы прасцей — калі з Варшавы чарговы раз не прысылалі сродкаў на аплату войска, ён плаціў жаўнерам сам.
Чытайце таксама: Стары салдат Ян Караль Хадкевіч