Абвешчаны поўны спіс Прэміі Цёткі ў літаратурнай намінацыі

У поўны спіс Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» былі ўключаны 34 з 37 кніг, заяўленых на ўдзел у конкурсе. Разглядаліся кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе, а таксама ў 2021, пры ўмове, што яны не ўваходзілі ў Поўны спіс-2021 з той ці іншай прычыны, піша bellit.info.


Premija Ciotki

У спіс аўтараў, што сёлета прэтэндуюць на званне лаўрэатаў Прэміі Цёткі ў літаратурнай намінацыі, увайшлі:.

Генадзь Аўласенка. Таямніцы назваў: тапанімічныя казкі — Мінск: Звязда, 2022

Альгерд Бахарэвіч. Тэатр шчасьлівых дзяцей — ЛитРес: Издательство, 2021

Антон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды — Мінск: А.М. Янушкевіч, 2022

Алег Грушэцкі. Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі — Мінск: Чатыры чвэрці, 2022

Сяргей Давідовіч. Дабром за дабро — Мінск: Звязда, 2022

Анатоль Зэкаў. Калаўрот хлапечых прыгод — Мінск: Звязда, 2022

Надзея Кім. Адкуль Я — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022

Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022

Ягор Конеў. Дамавічкі Шушык і Жуля — Мінск: Звязда, 2022

Маргарыта Латышкевіч. Вершнікі на дарозе — Мінск: Чатыры чвэрці, 2022

Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022

Васіль Леўскі, Мікалай Васілеўскі. Казкі ката Грамапападомуса — Мінск: Звязда, 2022

Уладзімір Мазго. Казкі ката-марахода — Мінск: Беларусь, 2022

Тамара Мароз. Казкі з бабульчынага фартуха — Мінск: Паліграфкамбінат, 2022

Змітрок Марозаў. Вясёлы калаўрот — Мінск: Беларусь, 2022

Алесь Марціновіч. Казкі сабачкі Альмы — Мінcк: Беларусь, 2022

Алена Міхаленка. Казачкі на Калядачкі — Мінск: Беларусь, 2022

Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022

Галіна Пшонік. Штукарствы месяцавага зайчыка — Мінск: Звязда, 2022

Франц Сіўко. Бобрык Плясік і Цімоша — Мінск: Медысонт, 2022

Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022

Света Тата. Ева намалявала Коніка — Мінск: Папуры, 2022

Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022

Жанна Міус. Малёк Удалёк і Жах-Рыба — Мінск: Звязда, 2022

Іна Фралова. Андрэйкава лета — Мінск: Звязда, 2022

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Вухуцік і яго таямніца — Мінск: Звязда, 2022

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Гаспадыня Ліловага цмока; Помста Змрочнага птаха — Мінск: Звязда, 2022

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Сакрэты аднаго каралеўства — Мінск: Звязда, 2022

Наталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі. — Уроцлаў: KEW, 2022

Алена Шчарбакова. Казачны горад — Мінск: Звязда, 2022

Аляксей Якімовіч. Белакрылая птушка — Мінск: Беларусь, 2022

Ганна Янкута. Вам дапаможа КВА — Мінск: Альтыёра Фортэ, 2022

Надзея Ясмінска. Круглыя казкі — Мінск: Тэхналогія, 2022

Надзея Ясмінска. Кусь-кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022

На падставе поўнага спісу запрошаныя эксперты неўзабаве вызначаць кароткі спіс.

Нагадаем, што кароткі спіс Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» за 2022 год ужо быў абвешчаны раней.