• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.08.2021 | Культура Краіна

Пра Малевіча і Шагала — у доме Вішняка

Калі вы вырашыце наведаць слаўны горад Віцебск, малую радзіму вядомага на ўвесь свет мастака Марка Шагала, абавязкова прыходзьце ў Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Ён знаходзіцца на вуліцы, якую назвалі ў гонар Майстра. Ад чыгуначнага вакзала пешшу хвілін дваццаць. Нават турысты, распешчаныя наведваннем самых знакамітых музеяў, будуць уражаныя ўбачаным, піша «Звязда».


28-7_kopiya_6.jpg

Першы ў Беларусі...

Музей гісторыі Віцебскага мастацкага вучылішча — адзін з філіялаў Музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва».

Музей працуе ў тым самым будынку, дзе па ініцыятыве Марка Шагала ў 1918 годзе было створана Віцебскае народнае мастацкае вучылішча (афіцыйнае адкрыццё адбылося 28 студзеня 1919 года). Яно стала першай дзяржаўнай установай мастацкага профілю, якая была арганізаваная на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Сістэма выкладання творчых дысцыплін, створаная больш за стагоддзе таму, да гэтага часу з’яўляецца базавай для мастацкай адукацыі нашай краіны.

У 2011 годзе будынак, дзе знаходзіцца музей, перадалі з рэспубліканскай уласнасці ў гарадскую для стварэння ў ім Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

28-6_kopiya_7.jpg

У студзені 2013 года былі пачаты работы па рэканструкцыі будынка, што доўжыліся каля пяці гадоў. Гэты дом — адзін з нямногіх у Віцебску, які захаваўся з дарэвалюцыйнага часу да нашых дзён.

Дом, які належаў багацею

Тры з паловай гады таму ў сценах, дзе працавалі Шагал і заснавальнікі авангарднага мастацкага аб’яднання «УНОВІС» («Сцвярджальнікі новага мастацтва»), прынялі першых наведвальнікаў.

Прыгожы дом быў узведзены ў 1913 годзе, і яго сцены, безумоўна, захавалі энергетыку той эпохі. Асабняк пабудаваў Ізраіль Вульфавіч Вішняк — адзін з самых багатых людзей Віцебска пачатку XX стагоддзя. Ён нарадзіўся ў 1853 годзе ў сям’і купца першай гільдыі. У пачатку XX стагоддзя Вішняк адкрыў у Віцебску банкірскую кантору. Таксама ён валодаў уласнымі дамамі на трох віцебскіх вуліцах, займаўся гандлем лесам і мануфактурай, аказваў экспедытарскія паслугі, быў заснавальнікам Віцебскай біржы, адным з дырэктараў і галоўных акцыянераў акцыянернага таварыства «Віцебскі трамвай», меў падрад на асвятленне часткі горада... А яшчэ ўваходзіў у склад апякунскай рады камерцыйнага вучылішча, камітэта народнай цвярозасці, быў старшынёй праўлення гарадскога таварыства дапамогі бедным хворым яўрэям і яўрэйскага пахавальнага таварыства...

Цікава, што адзін з шасці сыноў Вішняка, Якаў, стаў адным з актыўных рэвалюцыянераў. І быў камісарам Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Якаў Вішняк згадваецца ў знакамітай кнізе амерыканскага пісьменніка Джона Рыда «Дзесяць дзён, якія ўзрушылі свет». Малавядомы факт, дарэчы.

Навуковая лабараторыя

Навуковая канцэпцыя Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча заснавана на даследаваннях вядучых спецыялістаў па рускім авангардзе, якія працуюць у Беларусі і іншых краінах.

І ў мінулым годзе, калі сусветная грамадскасць і Беларусь святкавалі стагоддзе з часу стварэння ў Віцебску творчага аб’яднання УНОВІС, Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, мэтай якой стала абмеркаванне ўплыву УНОВІСа на мастацкую культуру ХХ стагоддзя.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты з розных краін, якія працуюць у галіне тэорыі і гісторыі авангарда: мастацтвазнаўцы, мастакі, прадстаўнікі музеяў і выдавецтваў.

А сёлета (да 25 снежня) арганізаваны Міжнародны конкурс плаката, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння аднаго з выкладчыкаў мастацкага вучылішча Эль Лісіцкага, якое адзначалася ў 2020 годзе. Асноўныя мэты конкурсу — прыцягненне да ўдзелу прафесійных дызайнераў і студэнтаў, а таксама папулярызацыя творчасці Эль Лісіцкага і спадчыны Віцебскай мастацкай школы. Выстава работ пераможцаў конкурсу плануецца вясной наступнага года.

Выставачныя залы і не толькі

Сярод філіялаў Музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» — знакамітая арт-прастора «Талстога, 7», якая спецыялізуецца на правядзенні выстаў сучасных аўтараў і творчых аб’яднанняў. Таксама на «Талстога, 7» праходзяць музычныя і літаратурныя вечары, адукацыйныя семінары і лекцыі, навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, творчыя сустрэчы з мастакамі і майстар-класы.

А ў выставачнай зале, што знаходзіцца ў дарэвалюцыйным будынку побач з Летнім амфітэатрам (праспект Фрунзэ, 11), акрамя разнастайных зменных экспазіцый, працуе найстарэйшы ў Беларусі Віцебскі народны кінаклуб «Дыялог» пад кіраўніцтвам Сяргея Матылёнка. Па традыцыі, гэтая зала таксама з’яўляецца рэпетыцыйнай пляцоўкай Віцебскага маладзёжнага хору пад кіраўніцтвам Аляксандра Раўза.

Самы новы творчы праект Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва — Музей фатаграфіі імя Сігізмунда Юркоўскага (вул. Талстога, 7). Ён створаны з мэтай прадставіць гісторыю развіцця сусветнай фатаграфіі, уключаючы творчасць майстроў-фатографаў з Віцебска.

У 1867 годзе Юркоўскі адкрыў у Віцебску фотаатэлье на Замкавай вуліцы. У 1882 годзе прыдумаў імгненны фатаграфічны затвор, а ў 1883 годзе — шторна-шчылінны, які стаў прататыпам сучасных фотаапаратаў.

Некалькі год запар у Віцебску на базе Музея фатаграфіі праходзіць адзіны ў нашай краіне фестываль фатаграфіі «ФотаКрок», у якім удзельнічаюць майстры з розных краін свету.


Аляксандр Пукшанскі, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 09.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 09.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 09.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 09.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 09.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип