Праблемы беларускай мовы ацанілі ва Уфе

lapuc

17 лістапада ва Уфе адбыўся VI Фестываль сацыяльнай рэкламы «Городская СРеДа» («Социальной РЕкламе – ДА!»). Першае месца ў намінацыі “Найлепшы эскіз вонкавай рэкламы” атрымаў беларус Сяргей Лапуць (AIDA Pioneer) за серыю плакатаў «Мова».

mova_1

Эскізы плакатаў серыі “Не маўчы!” першапачаткова ствараліся адмыслова для кампаніі “Будзьма беларусамі!”

mova_2

Дызайнер Сяргей Лапуць:

— У мяне даўно думка круцілася пра падобныя плакаты. А тут год беларускай мовы. Захацелася выклікаць рэзананс па тэме. Дарэчы гэта не першы фэст у якім плакаты удзельнічаюць. Першы раз было на беларускім “Белым квадраце”. Але там не ацанілі… Башкірскай рэспубліцы аказалася тэма бліжэй:)”.

mova_3

Арганізатарамі VI Фестывалю выступілі Адміністрацыя гарадской акругі сталіцы Рэспублікі Башкіртастан Уфы, Агенцтва інтэграваных маркетынгавых камунікацый “СИГМА”, пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Башкіртастан.

На першай выяве — Сяргей Лапуць.