• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.12.2017 | Грамадскі сектар

Праца ці кава. “Старыя традыцыі”

Вы фрылансер, праца чакае, а хатняя кава ўжо зацяпала? Тады вам варта куды-небудзь выбрацца! Але куды? Мы працягваем наш цыкл freelance-friendly месцаў Мінска!

 Ранак. Снег не паспеў затрымацца на вуліцах нашай сталіцы – усё пачало даволі хутка раставаць. Але высокая вільготнасць робіць прагулкі не самымі прыемнымі. А гэта азначае адно – варта пашукаць не самае дрэннае месца для працы і сагрэцца цёплай ранішняй кавай. Чарговы раз шлях ідзе ад плошчы Якуба Коласа, але ўжо па праспекце. І тут я заўважыў шыльду “Старыя традыцыі”. Цікава, ці ўключаюць яны традыцыю freelance-friendly ўмоў? Давайце праверым!

 

Месцазнаходжанне

Праспект Незалежнасці, насупраць ГЦ “Маскоўска-Венскі”. Адсюль блізка да станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”, прыпынку 100-га аўтобуса і, бліжэй за ўсё, да трамвайных ліній. Нельга сказаць, што выбар вельмі багаты, але дастатковы, каб дабрацца да асноўных месцаў. У астатніх выпадках давядзецца крыху пагуляць.

Асноўны набор ёсць, але без шырокага выбару, таму за месцазнаходжанне – палова кубка кавы.

 

Кава/гарбата

 Гэта лічыцца рэстаранам (не палохайцеся, цэны тут сярэднія), то выбар “працоўных” напояў збольшага пурытанскі: амерыкана, латэ, эспрэса, капучына, глясэ, гарбата розных відаў. Але тут ёсць і некалькі даволі цікавых напояў, напрыклад, кава па-карыбску (там усяго пакрыху, розныя вяршкі, фрукты і г.д.), імбірная, абляпіхавая і клубнічна-апельсінавая гарбата.

Ёсць яшчэ і розныя дэсерты, але іх кошт традыцыйна даволі высокі.

За гэты набор з нацяжкай, але кубак кавы.

 

Меню

Гэта спецыяльны пункт, які з’явіўся толькі таму, што нашае сённяшняе месца – рэстаран. Адразу варта адзначыць, што “Старыя традыцыі” спецыялізуюцца на, вядома, традыцыйнай кухні, але цэны на большасць блюдаў высокія. Шчыра кажучы, я дагэтуль не разумею, як 300-грамовы бургер можа каштаваць 12 рублёў!

Але ж мы не есці прыйшлі. Хаця… калі вы тут з ранку ці падчас абеду, то вам пашчасціла – сняданкавае і абедзеннае меню даволі таннае. Можна паесці менш за 10 рублёў! Напрыклад, суп дня (2 рублі) + ростбіф з яйкам (3 рублі) + вараная бульба з зелянінай і алеем (1,20 рубля) + аладкі са смятанай (1,50 рубля) = 7.70 рубля за першае, другое і дэсерт!

За сняданак і абед – кубак кавы!

 

Цэны

Мы ўжо крыху закраналі гэтую тэму, але тут мы падрабязней пра напоі. Дыяпазон цэнаў на каву – 2,30-3,90 рубля. Дэмакратычна, але порцыі тут невялікія, таму задавальненне давядзецца расцягваць. Калі шчыра, мяне шакавалі цэны на гарбату. Ну сапраўды, як можа гэты пакетаваны напой, нават нямецкі, каштаваць 3,80 рубля!? Я ўжо маўчу пра вышэйзгаданыя імбірныя і фруктовыя гарбаты – іх цэннік сягае ажно 5 рублёў. Можа, таму, што рэстаран? Хто яго ведае, але раю тут браць каву, калі хочаце эканоміць.

За цэны – палова кубка кавы.

 

Разеткі

 Яны тут ёсць амаль каля ўсіх столікаў, якія прымыкаюць да сцяны. На жаль, адна на месца, але для працы павінна хапіць.

За наяўнасць – кубак кавы.

 

WI-FI

 Ёсць і працуе стабільна. Але хуткасць даволі нізкая, таму нічога асабліва не напампуеш. Вынікі тэсту хуткасці можаце паглядзець на малюнку.

За наяўнасць, але даволі марудны інтэрнэт (мы ж у самым разгары інтэрнэт-эпохі!) – палова кубка кавы.

 

Прыбіральня

Ёсць, і звычайная, як ва ўсіх такіх установах.

Кубак кавы за наяўнасць.

 

Час працы

Калі вы працуеце не з самага ранку, то час працы для вас будзе казкай – з 10 да 24 гадзін, а ў пятніцу і суботу – ажно да гадзіны ночы!

Таму за час адназначна кубак кавы!

 

Атмасфера і інтэр’ер

 Пытанне густу, канечне, але выкажуся па сваіх адчуваннях. Сам інтэр’ер даволі прыемны – з лёгкім налётам “традыцыйнасці”: драўляныя планкі, дэкаратыўная плітка ў выглядзе цаглінак, розныя каляровыя вазачкі і г.д. Столікі з дрэва, збольшага ўсе крэслы тут мяккія, таму можна пасядзець з камфортам. АЛЕ наконт музыкі тут зусім не напружваюцца. З тэлевізара ідзе канал VH+1 – простая дарога да бесперапыннай сусветнай папулярнай музыкі. Таму калі вы выключны аўдыёгурман, бярыце з сабой бярушы!

Ёсць пэўныя прыдзіркі, таму палова кубка кавы.

 

Забіць нельга памілаваць. Ставім канчатковую коску

 Наўрад ці гэта стане вашым улюбёным месцам у горадзе, але доўгі час працы, адносная блізкасць да метро і трамвая, а таксама разеткі, інтэрнэт і адносна танная кава робіць “Старыя традыцыі” пурытанскім, але ўсё ж freelance-friendly месцам. А за абедзеннае меню і яго цэны – асобны лайк!


6/9 кубкаў кавы

Пурытанскае месца для фрылансераў, якія хочуць затрымацца дапазна.


 

Глядзі таксама: Праца ці кава. Wake up cafe

Багдан Сакалоў, budzma.by

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип