Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA распачынае прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»

Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове. Журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар!


photo_2023-01-29_13-02-23.jpg

Мэты конкурса наступныя:

падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;

падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;

і каб рукапісы рабіліся кнігамі, канешне!

Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:

дзіцячая і падлеткавая літаратура;

нон-фікшн і дакументальная проза;

масавыя жанры — дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды (ага, паэзіі няма).

Дэдлайн — 28 лютага. Збор заявак ажыццяўляецца праз гугл-форму тут.

Рэгламент — па спасылцы.