Існуе стэрэатып, што беларуская мова — для гуманітарыяў. Настаўнікаў, літаратараў, журналістаў, мастакоў… Слухач “Мовы Нанова” Андрэй Міхнюк займаецца запраўкай картрыджаў для прынтараў. Размаўляе па-беларуску з усімі. І нічога, жывы!
Нагадаем, раней “Мова Нанова” выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта “Рэха” прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.
Наш ролік пра рэпера Vinsenta, аўтамыйню і прыгожых дзяўчат набраў ужо больш за 17 тысяч праглядаў і выклікаў гарачае абмеркаванне ў інтэрнэце.
А ў роліку “Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску?” выпадкова зняўся народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч ))