• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.10.2022 | Гісторыя

У Гродне разгледзяць праект другой чаргі рэканструкцыі Старога замка. Якія яшчэ замкі аднаўляюць на Гродзеншчыне

Абмеркавана будзе рэстаўрацыя палаца Стэфана Баторыя. Пра гэта заявіла начальніца ўпраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.


ujurea3mykrv9kwdncdwe5usgqe9f9dy.jpg

Другі этап рэстаўрацыі Старога замка

З яе словаў, зараз вядзецца актыўная праца па стварэнні інтэр’ерных экспазіцый у Старым замку. Плануецца, што будуць завершаныя Замкавая капліца, каралеўская лазня, пакоі чыноўніка. Што тычыцца алебастравай залы — месца адпачынку караля, то там вельмі складаны камін, таму ёсць верагоднасць, што працы завершацца ў 2023 годзе. Усе памяшканні аднаўляюцца па аналагам XVI стагоддзя. Работы выконваюць спецыялісты Белрэстаўрацыі.

«Адна з такіх складаных і важных задач, якую зараз мы вырашаем, — праектаванне другой чаргі Старога замка. Яна ўключае сам палац Стэфана Баторыя. Літаральна ў гэтыя дні будзе разглядацца ўжо праект па рэканструкцыі будынка каралеўскага палаца, над якім вялася праца цэлы год», — заявіла Клімовіч

Якія замкі рэканструююць яшчэ?

Акрамя таго, ідуць работы па кансервацыі сцен Гальшанскага замка — аб’екта, які карыстаецца вялікім попытам у турыстаў. Адна з яго вежаў ужо музеефікавана. Задача цалкам аднаўляць замак не стаіць.

Працягваюцца работы па аднаўленні Крэўскага замка. Завяршаецца рэстаўрацыя трэцяй сцяны, паралельна ідзе праектаванне Княжацкай вежы. У Навагрудскім замку — кансервацыя Пасадскай і Дазорнай вежаў. У гэтым годзе плануецца скончыць праект па вежы Шчытоўка. Падыход пры работах на Навагрудскім замку аналагічны таму, што ўжываецца на Гальшанскім. Вежа Шчытоўка будзе ўзведзена ў сваіх параметрах, якія вызначаныя ў выніку навуковых даследаванняў. У ёй створаць музейную экспазіцыю, дзе можна будзе ўбачыць макет замка, шматлікія археалагічныя артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак у розныя гады. Астатнія ж часткі руін закансервуюць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип