Прага альбо Масква — дзе лепш? Мудрасць ад Францыска Скарыны

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

З чаго раптам беларусы лічаць, што Францыск Скарына — менавіта беларускі першадрукар? Ён жа сам пісаў: «Біблія РУСКАЯ»! І наогул, здаецца, ездзіў у Расію! Пасля важнага візіту ў сталоўку Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску Сяргей Мікалаевіч задаўся без перабольшання геапалітычнымі пытаннямі. Аднак, відаць, штосьці не тое з’еў, таму ў галаву пракраліся і крамольныя пытаннечкі: дык а чаго ж тады той Скарына — не ісцінна рускі Грыгорый, а нейкі падазрона лацінскі Францыск? І чаго ён у тую Прагу папёрся? Па інструкцыі НАТА, ці што?! Карацей, самы час тэлефанаваць Валеры Руселіку. Без яго аніяк не разабрацца!