Музыка N.O.Ž. прэзентаваў песню «Прагны з багны»

Музыка Уладзіслаў Наважылаў, вядомы таксама як фронтмэн гурта «Gods Tower» Lesley Knife, пад псеўданімам N.O.Ž. прэзентаваў песню «Прагны з багны». Гэта кавер-версія на легендарную чэшскую песню Banjo Band Ivana Mládka.



«Гэта версія жудаснай гісторыі сустрэчы Галоўны герой я і яшчэ адзін я; аўтамабілісту, старшыні калгаса і балотнага монстру напісана з улікам рэаліяў Паўднёвай Беларусі, яна ўхвалёная Алесем Плоткам і бласлаўлена маім катом Йокам. А найгалоўнае, што я ў кліпе здымаюся не самотна, як заўжды, а разам з крутымі дзядзькамі! У ралях: Старшыня калгасу — Андрэй Апановіч; Прагны з Багны — Міхал Шведаў. Ну і карацей, не сумуйце. Загляне Сонца і ў наша аконца», — заявіў музыка.

Чытайце яшчэ: Топ-5 беларускіх песень ад Lesley Knife — фронтмэна легендарнага гурта «Gods Tower»