Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 24 ліпеня 2010 г. ладзіць вандроўку на свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст-2010” у старажытны Мсціслаў. Падчас падарожжа мы таксама наведаем музей Максіма Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы і знакаміты манастыр у Пустынках.
Калі вы цікавіцеся гісторыяй роднага краю, нацыянальнай спадчынай, калі неабыякавыя да беларушчыны – далучайцеся!
24 ліпеня
КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР АЛЯКСАНДРА НЕЎСКАГА, КАРМЕЛІЦКІ КАСЦЁЛ
09.00 – Набажэнства ў гонар ваяроў-мсціслаўцаў, загінулых за Айчыну на полі бітвы.
ДОМ ДЗІЦЯЧАЙ ТВОРЧАСЦІ
10.00-12.00 – Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі г. Мсціслава.
– Выстава дзіцячай мастацкай творчасці “Мая Мсціслаўшчына”.
10.00-21.00- Арганізацыя экскурсій па гістарычных месцах Мсціслаўскага раёна.
АНСАМБЛЬ ЕЗУІЦКАГА КЛЯШТАРА
10.00-18.00- Экскурсія па тэрыторыі калегіюма Езуіцкага кляштара з наведваннем выставы-экспазіцыі гісторыка-археалагічнага музея, выставы-дэгустацыі вінных і безалкагольных напояў “Мсціслаўскі паграбок” (кошт квітка – 3000 руб.).
10.00-18.00- Работа сярэднявечнай кухні.
18.30-21.00 – Канцэртная праграма з удзелам груп “Стары Ольса”, “Яварына” (кошт квітка – 10000 руб.).
ГАРАДСКІ ПАРК
10.00 -12.00- Дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма (кошт квітка – 400 руб.).
12.00-13.30 – Лялечны спектакль, гульнявыя праграмы для дзяцей
(кошт квітка – 400 руб.).
10.00-18.00 – Праца “Горада майстроў”, атракцыёнаў, кірмашы.
20.00-24.00 – Сярэднявечная дыскатэка (кошт квітка -1200 руб.).
ЦЭНТРАЛЬНЫ ПЛЯЦ
09.30-09.45 – Святочнае тэатралізаванае шэсце ад Замкавай гары па вул. Савецкай да Цэнтральнага пляца на чале з каралём Ягайлам на кані і эмблемай свята.
09.45-10.30 – Урачыстае адкрыццё свята, прадстаўленне рыцарскіх клубаў.
ЗАМКАВАЯ ГАРА
11.20-11-30 – Адкрыццё турніраў.
11.30-13.00 – Турнір мечнікаў (кошт квітка – 1100 руб.).
13.45-15.00 – Турнір лучнікаў (кошт квітка – 1100 руб.).
15.30-18.30 – Бугурты: “Да апошняга стаячага на нагах”, “Штурм маста”, “Захоп караля” (кошт квітка – 1500 руб.).
21.45-22.20 – Начны бугурт “Да апошняга стаячага на нагах” (кошт квітка – 1500 руб.).
РЫНКАВЫ ПЛЯЦ
22.40.- “Ноч агню”. Выступ калектываў “Гістарыён”, “Яварына”, вогненнага цырка “Крэсіва” (кошт квітка – 10000 руб.).
Феерверк.
25 ліпеня
АНСАМБЛЬ ЕЗУІЦКАГА КЛЯШТАРА
10.00-14.00 – Экскурсія па тэрыторыі калегіюма Езуіцкага кляштара з наведваннем выставы-экспазіцыі гісторыка-археалагічнага музея, выставы-дэгустацыі вінных і безалкагольных напояў “Мсціслаўскі паграбок” (кошт квітка – 3000 руб.).
ЗАМКАВАЯ ГАРА
09.30-10.30 – Турнір мечнікаў у катэгорыі “Шчыт + меч”
(кошт квітка – 1100 руб.).
11.30-12.00 – “Штурм цытадэлі” (кошт квітка – 350 руб.).
12.00-14.00 – Закрыццё свята.
Тэгі: Мсціслаў