• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.02.2020 | Маё права

Ці абароненыя правы дзяцей у лякарнях?

У халодны сезон у Беларусі, калі вельмі шмат дзяцей хварэе, а некаторыя вымушаныя знаходзіцца ў лякарнях, востра паўстаюць пытанні па правах няпоўнагадовых, звязаных з іх здароўем, яго аховай.

portal_zdrowie016.jpg

Фота – PAP

Не сакрэт, што ў многіх бацькоў узнікаюць непаразуменні, а ў некаторых – нават і канфліктныя сітуацыі з лекарамі. У тым ліку калі справа тычыцца немагчымасці знаходжання побач з дзецьмі ў лякарні.

Рэч у тым, што, згодна з беларускім заканадаўствам, адзін з бацькоў ці апекуноў мае права знаходзіцца з хворым няпоўнагадовым у лякарні, толькі калі апошняму не споўнілася яшчэ 5 гадоў альбо ў выпадку абмежавання жыццядзейнасці.

На гэтую праблему ўжо неаднаразова звярталі ўвагу бацькі, ёсць некалькі публікацый у прэсе, але на жаль, сітуацыя не змяняецца. І дзеці вымушаныя заставацца без бацькоў у лякарнях.

А ў некаторых выпадках гаспіталізацыі дзяцей да 5 гадоў бацькі вымушаныя знаходзіцца ў лякарнях у вельмі неспрыяльных умовах: адсутнасць ложкаў для дарослых, шмат людзей у пакоі, што можа замінаць працы медыкаў.

На жаль, закон аб правах дзяцей недастаткова адназначна трактуе шмат сфераў жыццядзейнасці, што дазваляе заканадаўцам трактаваць артыкулы гэтага дакумента па-рознаму. Так, да 2006 года гаспіталізацыя з бацькамі дазвалялася ўвогуле толькі для дзяцей да 3 гадоў. Пасля гэтую норму змянілі.

Але большасць бацькоў ці апекуноў недастаткова дасведчаная, каб ведаць усе заканадаўчыя акты.

Таму пазбегнуць неадназначных сітуацый бывае вельмі цяжка.

Нават на момант публікацыі матэрыяла невядома пра якое-небудзь абмеркаванне становішча. Што відавочна сведчыць пра адсутнасць зразумелай тэхналогіі па абмеркаванні і рэалізацыі правоў нават у такой сферы, як абарона здароўя нашых дзяцей.

493991227-1200x800.jpg

Фота – Publimetro

Еўрапейскі досвед абароны правоў дзяцей у лякарнях

Варта зірнуць на еўрапейскі досвед, дзе пра правы дзяцей падчас лячэння загаварылі яшчэ ў 80-х гадах мінулага стагоддзя.

Так, у 1988 годзе была падпісаная адпаведная канвенцыя, якую ратыфікавалі ўлады, у тым ліку суседніх з Беларуссю дзяржаў.

Сярод агульных пунктаў пра інфармацыю пра хваробы, знаходжанне з аднагодкамі, права на "вольны час" адзначаецца неабходнасць знаходжання бацькоў альбо апекуноў. Без ніякіх абмежаванняў узросту.

Асобным пунктам вядзецца пра тое, што з бацькоў не могуць спаганяцца дадатковыя грошы. Разам з тым аўтары канвенцыі пакінулі для медыкаў магчымасць атрымліваць аплату за знаходжанне бацькоў, але ў абмежаваным памеры.

Так, у суседняй Польшчы гэты пункт рэалізуецца шляхам утрымлівання з бацькоў кампенсацыі за карыстанне вадой, электраэнергіяй ды іншымі дабротамі па сабекошце.

Праваабаронцы ў Польшчы адзначаюць, што ў выпадках, калі па тэхнічных ці іншых акалічнасцях знаходжанне бацькоў увесь час побач з дзецьмі немагчымае, неабходна аказваць няпоўнагадовым дастатковую апеку з боку псіхолагаў ці выхавацеляў. Таксама ўвесь час прыкладаюцца намаганні па паляпшэнні камфорту знаходжання бацькоў у лякарнях. У тым ліку прадуглежваецца наяўнасць камп’ютараў і сродкаў сувязі ў памяшканнях.

0.jpg

Фота –Pressalert


Магчымасці для ўздзеяння

У Беларусі пакуль не дзейнічаюць падобныя нормы. Нават не чуваць меркаванняў па тэме.

Цяжка ўявіць, каб бацькі і неабыякавыя грамадзяне не звярталіся са зваротамі і патрабаваннямі далейшага абмеркавання такога роду праблем для прывядзення норм заканадаўства да агульнапрынятых еўрапейскіх.

Магчыма, не хапае кансалідаванага ўздзеяння на ўладу праз моцныя бацькоўскія арганізацыі, здольныя ўплываць на сітуацыю.


Аляксей Гайдукевіч, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «Аксяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип