У Мастацкім музеі, размешчаным у кальцавой казарме Брэсцкай крэпасці, пачынаецца новы праект «Музычныя пятніцы».
Яго ідэя ў тым, каб праводзіць для берасцейцаў і гасцей канцэрты класічнай музыкі ў музейных сценах. Праект ажыццяўляецца сумесна з Брэсцкім музычным таварыствам пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Ліліі Батыравай. Найбліжэйшы канцэрт адбудзецца 17 ліпеня ў 16.00. У музеі выступяць Лілія Батырава (фартэпіяна), дуэт гітарыстаў Дзмітрыя Барысюка і Яўгена Наварка, скрыпачка Аксана Казлоўская і вакалістка Людміла Лагуцёнак. Па словах арганізатараў, унікальная акустыка музея дазволіць атрымаць асалоду ад арыяў, рамансаў і іншых твораў Іагана Баха і Фрыдрыха Шапэна.