• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.09.2015 | Конкурсы

Праект па развіцці культурнай спадчыны CHOICE шукае крэатыўных і адказных удзельнікаў

Асацыяцыя агенцый мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” (Лiтва) абвяшчае пачатак партнёрскай праграмы “CHOICE” і заклікае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.

За трапнай англамоўнай абрэвіятурай хаваецца двухгадовы  праект  па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны і ўзмацненні арганізацыйнага патэнцыялу грамадскіх культурніцкіх арганізацый: “CHOICE – Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement”. Праект будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы Усходняга партнёрства, пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў: Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна), Нацыянальнага камітэту ICOM (Кішынёў, Малдова), Адукацыйна-даследчага фонду Millennium (Ерэван, Арменiя) i ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекту, “CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць”, грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекту маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

12003337_1016705035029849_825913049485920708_nНа практыцы гэтыя мэты будуць дасягнутыя праз:

–       падтрымку недзяржаўных культурніцкіх арганізацый і прафесійных супольнасцяў у рэалізацыі інавацыйных праектаў па ахове і актуальнай інтэрпрэтацыі нацыянальнай культурнай спадчыны;

–       павышэнне прафесійных кампетэнцый, арганізацыйнага патэнцыялу і ўзмаценнне ролі грамадскіх арганізацый у фармаванні мясцовага і нацыянальнага культурніцкага асяроддзя і культурнай палітыкі ў краіне.

У праграму праекта ўвойдзе:

–       кансультацыйная падтрымка па арганізацыйным развіцці для заяўнікоў і ўдзельнікаў праекта;

–       тэматычныя дыскусійныя мерапрыемствы і семінары;

–       праграма малых грантаў для праектаў па актуалізацыі культурнай спадчыны;

–       падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў (policy paper).

Да ўдзелу запрашаюцца:

1) недзяржаўныя арганізацыі мясцовага і/або нацыянальнага ўзроўню, якія працуюць у сферы мясцовага развіцця, аховы і аднаўлення культурнай спадчыны і культурных ландшафтаў;

2) арганізацыі, групы і супольнасці прафесіяналаў і інтэлектуалаў, дзеячы культуры, заклапочаныя тым, як захаваць культурныя ландшафты і іх разнастайнасць, і забяспечыць устойлівае выкарыстанне рэсурсу культурнай спадчыны для развіцця гарадоў і паселішчаў.

 

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць у два асноўныя этапы.

На першым этапе арганізацыям і ініцыятывам, якія жадаюць удзельнічаць у праекце, неабходна падрыхтаваць і даслаць на электронную скрынку [email protected] наступныя дакументы :

–       творчую канцэпцыю культурніцкага праекта, у аснове якога – інтэрпрэтацыя, актуалізацыя, рэвіталізацыя матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

–       папярэдні план свайго арганізацыйнага развіцця.

Форма анкеты і інструкцыя па падрыхтоўцы заяўкі будуць размешчаныя на сайце eurobelarus.info.

Дэдлайн падачы канцэпцый і планаў: 31 кастрычніка 2015.

Дыяпазон  тэматычных накірункаў і фарматаў праектаў можа ўключаць:

– складанне мапаў  аб’ектаў культуры, маршрутаў культурнай спадчыны;

– мабільныя дадаткі для папулярызацыі канкрэтнай культурнай спадчыны;

– прасоўванне сучасных метадаў і тэхналогій аднаўлення культурных ландшафтаў;

– мабілізацыя мясцовых супольнасцяў для прыняцця ўдзелу ў мясцовым планаванні, уплыву на рэалізацыю культурнай палітыкі і яе адсочванне;

– а таксама іншыя інавацыйныя праекты, свежыя творчыя ідэі і амбітныя ініцыятывы, заснаваныя на памкенні аўтараў да прафесійнага росту і ўплыву на культурніцкія працэсы лакальнага i нацыянальнага ўзроўню.

На другім этапе адбору, да 20 студзеня 2016 года, арганізацыі з ліку адабраных ўдзельнікаў пры дапамозе кансультантаў і трэнераў будуць распрацоўваць і прадстаўляць прапановы па праекце з падрабязным бюджэтам, а таксама дапрацоўваць заяўленыя планы свайго арганізацыйнага развіцця.

Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць таксама магчымасць прыняць удзел у прафесійных семінарах і міні-стажыроўках у профільных арганізацыях у Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі, а таксама рэалізаваць сумесныя праекты з партнёрамі з гэтых краін.

Атрымаць больш поўную інфармацыю аб праекце, яго магчымасцях  і ўмовах удзелу можна будзе ад саміх каардынатараў на  афiцыйнай  прэзентацыі “CHOICE-Беларусь: Спадчына і сучаснасць”, якая адбудзецца 22 верасня ў культурнай прасторы “ЦЭХ” а 19:00. Уваход вольны.

***

Прэзентацыя праекта “CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць”

Дата:

22 верасня 2015 г.

 

Месца:

ЦЭХ: вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх.

19:00.

 

ФОТА — Віктар Малышчыц (крыніца: tech.onliner.by)

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип