• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2018 | Літаратура

Прэмія Гедройца: хто б ні перамог, будуць скандалы

Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройца абвяшчае склад журы, якое будзе працаваць у 2018 годзе. Сёлета ў яго ўвайшлі літаратуразнаўцы і крытыкі.

Сябрамі журы Прэміі Гедройца 2018 сталі: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч. Адпаведна Палажэнню быў скліканы Камітэт па журы, у які ўвайшлі старшыня СБП Барыс Пятровіч, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай, а таксама асоба, якая выбіраецца з сябраў журы Прэміі мінулых гадоў, — сёлета гэта Андрэй Хадановіч. З дваццаці кандыдатур у журы выбралі сем, яны працуюць задарма. Большасць сяброў увайшлі ў склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца ўпершыню, Валянцін Акудовіч і Ціхан Чарнякевіч ужо працавалі ў яго складзе. Прызавы фонд прэміі летась скараціўся з 10 да 5 тысяч еўра. Аргкамітэт шукае партнёраў, каб павялічыць яго назад.

«Сёлета мы паспрабавалі зрабіць эксперымент і сфармаваць журы пераважна з крытыкаў і літаратуразнаўцаў: мяркуем, што прафесійны падыход да ацэнкі намінантаў дазволіць спадзявацца на большую аб’ектыўнасць. Мы, вядома, не можам гарантаваць, што гэта рэцэпт, які спрацуе, але мы спрабуем намацаць нейкія новыя падыходы», — кажа старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, паэтка і перакладчыца Таццяна Нядбай. Яна таксама адзначыла, што прэмія сутыкнулася з крызісам, і гэта нармалёва, з першага яе ўручэння прайшло шэсць год, нешта мусіць мяняцца. Сёлета ў журы людзі, якія, па словах прадстаўнікоў аргкамітэту Прэміі, «не могуць не чытаць». Мяркуецца, гэта дазволіць пазбегнуць выпадкаў, калі сябры журы галасуюць, не прачытаўшы ўсе намінаваныя творы.

Падчас прэс-канферэнцыі ў ПЭН-цэнтры 10 траўня ўдзельнік аргкамітэту Прэміі Аляксей Стрэльнікаў распавёў, што сам працаваў у журы шматлікіх конкурсаў, і не было ніводнага выпадку, каб усе былі задаволеныя вынікамі: «Праца журы — недасканалы спосаб называць пераможцу, але лепшага пакуль не прыдумалі. Варта разумець, што размеркаванне прызоў — гэта вынік пэўнай працы, а не дзея з загадзя прадказальным вынікам. Хто б ні перамог, будуць скандалы».

Культуролаг Максім Жбанкоў параіў Аргкамітэту прыбраць штучныя фільтры ў журы, не абмяжоўвацца літаратуразнаўчым колам: «Ёсць жа „пазалітпрацэсныя“ інтэлектуалы — прадстаўнікі мастацкай крытыкі ў шырокім сэнсе, не толькі літаратурнай, медыйныя аналітыкі. Журы не можа быць аб’ектыўным, хай бы было хаця б рэпрэзентатыўным».

Прыём заявак на Прэмію доўжыцца да 31 траўня. Прэтэндаваць на ўдзел могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года. Узнагароджанне пераможцы Прэміі Гедройца 2018 папярэдне плануецца ў верасні, абвяшчэнне лонг-лісту ў канцы ліпеня, шорт-лісту — у пачатку верасня. Аргкамітэт разглядае магчымасці арганізаваць сустрэчы з аўтарамі, творы якіх увойдуць у шорт-ліст, у Мінску і рэгіёнах.

Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Алена Ляшкевіч, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип