Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, — гэтая ўзнагарода чакае іх!
Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Мы прымаем:
Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі.
Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)
Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.