Поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў галіне мастацкага афармлення склаў 23 пазіцыі. Агулам эксперты разгледзелі 42 працы, што прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе, піша bellit.info.
Такім чынам за званне «найлепшых» за 2022 год змагаюцца наступныя кнігі і ілюстратары:
1. Настасся Арайс — Наталля Станкевіч. Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак (пер. П.Касцюкевіча) — Мінск: Галіяфы, 2022
2. Лілія Бусарава — Эдзі Aгняцвет. Мой рыжы Бім: вершы — Мінск: Маст. літ., 2022
3. Лізавета Ганчарова — Наталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі — KEW, 2022
4. Раман Гарошка — Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
5. Юлія Давыдава — Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Гаспадыня Ліловага цмока; Помста Змрочнага птаха: жахліўчыкі — Мінск: Звязда, 2022
6. Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута. Вам дапаможа КВА — Мінск: Альтыёра Фортэ, 2022
7. Міхаіл Дайлідаў — Рыгор Барадулін. У ката Мірона чорная карона — Мінск: Кнігазбор, 2022
8. Міхаіл Дайлідаў — Мікола Мятліцкі. Сарока з праспекта — Мінск: Маст. літ., 2022
9. Вольга Дзятко — Самы смачны яблык (Л. Арабей, Б. Сачанка і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
10. Лера Жылінская — Жыў-быў вожык: апавяданні пра жывёл (Я. Брыль, Я. Бяганская і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
11. Ганна Каліноўская — У Лепелі лепей... (тапанімічныя паданні беларусаў) — Мінск: Беларусь, 2022
12. Людміла Каюкова — Надзея Кім. Адкуль Я — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
13. Лізавета Лянкевіч — Антон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды — Мінск: Янушкевіч, 2022
14. Лізавета Лянкевіч — Янка Маўр. Палескія рабінзоны — Мінск: Папуры, 2022
15. Святлана Міхалап — Надзея Ясмінска. Кусь-Кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022
16. Кацярына Раюнец — Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
17. Святлана Стахоўская — Анатоль Зэкаў. Калаўрот хлапечых прыгод — Мінск: Звязда, 2022
18. Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Коніка — Мінск: Папуры, 2022
19. Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022
20. Вераніка Фурусава — Змітрок Марозаў. Вясёлы калаўрот — Мінск: Беларусь, 2022
21. Дар’я Чарняўская — Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
22. Анастасія Шведава — Міхась Даніленка. Як дажджы памірыліся — Мінск: Маст. літ., 2022
23. vera.bei — Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022
Неўзабаве будзе абвешчаны кароткі спіс намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне», вызначаны экспертамі.